Манік Уіціг

Мані́к Уіці́г (фр.: Monique Wittig; 13 ліпеня 1935, Данмары, Францыя — 3 студзеня 2003, Тусан, Арызона, ЗША) — французская пісьменніца, філосаф, тэарэтыца і актывістка лесбійскага фемінізму. Аўтар выразу і канцэпту «гетэрасексуальны кантракт»[7].

Манік Уіціг
фр.: Monique Wittig
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння13 ліпеня 1935(1935-07-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці3 студзеня 2003(2003-01-03)[4][1][…] (67 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
МужSande Zeig[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасціэсэістка, раманіст, філосаф, выкладчыца ўніверсітэта, пісьменніца, актывіст
Кірунакматэрыяльны фемінізм[d], радыкальны фемінізм, радыкальнае лесбіянства[d] і лесбафемінізм[d]
Мова твораўфранцузская і англійская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
moniquewittig.com (англ.)(фр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія

Манік Уіціг нарадзілася ў Данмары ў Верхнім Рэйне ў 1935 годзе ў сям’і сціплага, кансерватыўнага каталіцкага паходжання. Яе сястра, Жыль Уіціг, нарадзілася ў 1938 годзе, мастачка і падзяляла фемінісцкую актыўнасць сястры. Пасля анексіі Эльзаса Германіяй сям’я пераехала ў Адэнкур (Франш-Кантэ), потым у Парыжскі рэгіён, дзе Манік і Жыль атрымалі адукацыю ў эксперыментальнай сярэдняй школе. Пасля бакалаўрыяту Манік Уіціг атрымала дыплом у Сарбоне. Яна таксама вывучала кітайскую мову ў Нацыянальным інстытуце ўсходніх моў і цывілізацый (INALCO)[8].

Яна атрымала доктарскую ступень у 1986 годзе, абараніўшы дысертацыю на тэму «Літаратурная будоўля: сведчанне моўнага досведу пісьменніка» пад кіраўніцтвам Жэрара Жэнета ў Школе вышэйшых даследаванняў і сацыяльных навук[9].

У 1976 годзе М. Уіціг пераехала ў ЗША, дзе засяродзіліся на стварэнні прац па гендарнай тэорыі[10].

Яна працавала ў якасці запрошанай прафесаркі ў розных універсітэтах, у тым ліку ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі і Універсітэце Арызоны ў Тусане[11].

Яна памерла ад сардэчнага прыступу 3 студзеня 2003 года. Была пахавана ў Парыжы на могілках Пер-Лашэз[12].

Творчасць

У 1964 годзе яна апублікавала свой першы раман, L’Opoponax, які хутка стаў папулярным у Францыі. Пасля перакладу раману на англійскую мову Уіціг атрымала міжнароднае прызнанне. Была адной з заснавальніцаў Руху за вызваленне жанчын (Mouvement de libération des femmes, MLF)[13].

У 1969 годзе яна апублікавала, бадай, самую ўплывовую сваю працу, Les Guérillères (Герыльеры), якая сёння лічыцца рэвалюцыйнай і супярэчлівай крыніцай лесбійскага фемінізму[14].

Мастацкія творы Манік Уіціг адзначаныя разрывам з традыцыйнай формай апавядання. Яна выкарыстоўвае, у прыватнасці, такія жанры, як эпас ці навучальны раман. Смела крытыкуе афіцыйныя слоўнікі[15].

Яна выкарыстоўвае займеннікі асаблівым чынам і адказвае на жаданне аднавіць іх выкарыстанне з улікам гендарнай перспектывы[16].

Уіціг таксама рэвізуе шэраг антычных міфаў, што сведчыць пра яе жаданне рэканструяваць спадчыну, якая была б спецыфічнай для лесбіяк. Цела — гэта важная тэма М. Уіціг, як паказана ў назве яе вядомага твору «Le Corps lesbien» (лесбійскае цела), а таксама ў падрабязным апісанні збітых, знявечаных целаў у «Virgile, non» (Вергіль, не)[17].

Фемінізм

Манік Уіціг зарэкамендавала сябе як важная фігура фемінізму з 1970-х гадоў[18].

Вядомая як тэарэтык матэрыялісцкага, а таксама лесбійскага фемінізму, гэта значыць, што яна аналізуе адносіны паміж паламі (жаночым і мужчынскім) як паміж двума антаганістычнымі сацыяльнымі класамі. Гэтая галіна фемінізму супрацьстаіць французскаму фемінісцкаму руху «PsychéPo», які панаваў у 1970-х гадах, які характарызуецца эсэнцыялісцкай канцэпцыяй полу. Уіціг, між іншым, не прымае міф пра «жанчыну»[19].

La Pensée straight (Гетэрадумка), апублікаваны ў 1992 г. у Злучаных Штатах, а потым у 2001 г. у Францыі, уяўляе сабой эсэ, у якім Уіціг развівае сваю палітычную думку ў адказ на пэўныя антрапалагічныя перадумовы. Назва на англійскай мове «The Straight Mind» паходзіць з лекцыі, якую Уіціг прачытала ў Барнард-каледжы ў 1979 г., перакладзенай на французскую мову ў часопісе «Questions féministes» у 1980 г. Гэты выраз азначае гетэрасексуальную думку як палітычны рэжым, а не проста як сексуальную арыентацыю. Гэта называецца гетэрасексізмам[20].

Творы

  • 1964: L’Opoponax, Les Éditions de Minuit (прэмія Médicis)
  • 1969: Les Guérillères, Minuit
  • 1973: Le Corps lesbien, Minuit
  • 1976: Brouillon pour un dictionnaire des amantes (у суаўтарстве з Sande Zeig), Grasset 2010
  • 1985: Virgile, non, Minuit
  • 1992: La Pensée straight, Beacon Press
  • 1999: Paris-la-Politique, Éditions P.O.L
  • 2010: Le Chantier littéraire, Presses universitaires de Lyon.

Зноскі

  • Encyclopædia Britannica Праверана 1 красавіка 2021.
  • Monique Wittig // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Martin D. Monique Wittig, 67, Feminist Writer, Dies // The New York Times / J. KahnManhattan, NYC: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2003. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 1 красавіка 2021.
  • а б http://ladiesroom.fr/2008/06/24/les-gouines-rouges/
  • Sam Bourcier et Suzette Robichon (dir.), Parce que les lesbiennes ne sont pas des femmes, autour de l'œuvre politique, théorique et littéraire de Monique Wittig, Actes du colloque des 16-17 juin 2001, Paris.
  • Théodore Rieger, «Monique Wittig», in Nouveau Dictionnaire de biographie alsacienne, vol. 40, p. 4279.
  • Delphine Naudier, «Monique Wittig», in Dictionnaire des féministes, France xviiie - xxie siècle, sous la direction de Christine Bard, PUF, pp. 1554—1562.
  • Delphine Naudier, «Monique Wittig», in Dictionnaire des féministes, France xviiie - xxie siècle, sous la direction de Christine Bard, PUF, pp. 1554—1562.
  • «Monique Wittig (1935—2003), écrivain et lesbienne révolutionnaire», France Culture, 17 mars 2018, https://www.radiofrance.fr/franceculture/podcasts/une-vie-une-oeuvre/monique-wittig-1935-2003-ecrivain-et-lesbienne-revolutionnaire-7585567
  • Claire Devarrieux, «Mort de Monique Wittig», Libération, 7 janvier 2003.
  • Benoît Auclerc et Yannick Chevalier (dir.), Lire Monique Wittig, Presses universitaires de Lyon, 2012.
  • Cécile Voisset-Veysseyre, Des Amazones et des femmes, L’Harmattan «Ouverture philosophique», 2010.
  • Dominique Bourque, Écrire l’inter-dit. La subversion formelle dans l'œuvre de Monique Wittig, Paris, Éditions L’Harmattan, 2006.
  • Namascar Shaktini (dir.), On Monique Wittig: Theoretical, Political and Literary Essays, Urbana et Chicago, University of Illinois Press, 2005.
  • Sam Bourcier et Suzette Robichon (dir.), Parce que les lesbiennes ne sont pas des femmes, autour de l'œuvre politique, théorique et littéraire de Monique Wittig, Actes du colloque des 16-17 juin 2001, Paris, éditions gaies et lesbiennes, 2002.
  • «MLF, le mythe des origines, entretien inédit sur sa fondation avec Monique Wittig», ProChoix no 46, décembre 2008, pp. 5-76.
  • Natacha Chetcuti, «De „On ne naît pas femme“ à „On n’est pas femme“. De Simone de Beauvoir à Monique Wittig», Genre, sexualité & société, vol. 1, printemps 2009, https://journals.openedition.org/gss/477
  • Wittig, Monique, 1935—2003. et Bourcier, Marie-Hélène. (trad. de l’anglais), La pensée straight, Paris, Éd. Amsterdam, impr. 2013, 135 p.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі