Марджоры Джэксан-Нельсан

Марджоры Джэксан-Нельсан (англ.: Marjorie Jackson-Nelson; нар. 13 верасня 1931, Кофс-Харбар) — аўстралійская лёгкаатлетка і палітык. Двухразовая чэмпіёнка летніх Алімпійскіх гульняў 1952 года, сяміразовая чэмпіёнка Гульняў Брытанскай імперыі і Садружнасці нацый. У далейшым стала палітыкам, была губернатарам Паўднёвай Аўстраліі ў 2001—2007 гадах.

Марджоры Джэксан-Нельсан
англ.: Marjorie Jackson-Nelson
Імя пры нараджэнніангл.: Marjorie Jackson
Род дзейнасцілёгкаатлетка, спрынтар, губернатар
Дата нараджэння13 верасня 1931(1931-09-13)[1][2][…] (92 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
МужPeter Nelson[d] і Peter Nelson[d]
ДзеціSandra Nelson[d], Alan Nelson[d] і Anne Nelson[d]
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Марджары Джэксан нарадзілася ў 1931 годзе ў Кофс-Харбары. У 1949 годзе яна перамагла чатырохразовую алімпійскую чэмпіёнку Фані Бланкерс-Кун у бегу на дыстанцыях 100 і 200 метраў. У 1950 годзе на Гульнях Брытанскай імперыі Джэксан атрымала перамогу на чатырох дыстанцыях, у тым ліку ў дзвюх эстафетах у складзе зборнай Аўстраліі.

На летніх Алімпійскіх гульнях 1952 года ў Хельсінкі Джэксан перамагла на дыстанцыі 100 м, устанавіўшы новы сусветны рэкорд 11,5 с, і на дыстанцыі 200 м, устанавіўшы два сусветныя рэкорды 23,73 і 23,59 с. Джэксан стала першай чэмпіёнкай па лёгкай атлетыцы ад Аўстраліі.

У далейшым у 1952 годзе Джэксан палепшыла свой рэкорд у бегу на 100 м на адну секунду. На Гульнях Брытанскай імперыі 1954 года Джэксан-Нельсан перамагла на трох дыстанцыях.

У 1953 годзе Джэксан выйшла замуж за велагоншчыка Пітэра Нэльсана. Ён памёр ад лейкеміі ў 1977 годзе, пасля чаго Марджоры заснавала фонд даследавання лейкеміі.

Джэксан-Нэльсан была адным з васьмі сцяганосцаў Алімпійскага сцяга на цырымоніі адкрыцця летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года ў Сіднеі. У 2001—2007 гадах яна была губернатарам Паўднёвай Аўстраліі.

У 1953 годзе Джэксан была ўдастоена тытула члена Ордэна Брытанскай імперыі. У 1985 годзе яна была ўключана ў Залу спартыўнай славы Аўстраліі. У 2001 годзе яна стала кампаньёнам Ордэнам Аўстраліі. У 2002 годзе каралева Лізавета II удастоіла Джэксан-Нэльсан тытула камандора Каралеўскага Вікторыянскага ордэна.

Зноскі

  • http://www.britannica.com/EBchecked/topic/298841/Marjorie-Jackson
  • http://www.smh.com.au/olympics/news-london-2012/we-can-win-40-medals-coates-20120713-220rm.html
  • http://www.smh.com.au/news/beijing2008/a-golden-era-continues/2008/07/05/1214951107763.html
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі