Мар’ян Шарэц

Мар’ян Шарэц (славенск.: Marjan Šarec; нар. 2 снежня 1977) — славенскі палітык і акцёр, кандыдат у Прэзідэнты ў кастрычніку-лістападзе 2017 года. Прэм’ер-міністр Славеніі з 17 жніўня 2018 па 3 сакавіка 2020.

Мар’ян Шарэц
славенск.: Marjan Šarec
Прэм’ер-міністр Славеніі
17 жніўня 2018 — 3 сакавіка 2020
ПрэзідэнтБорут Пахар
ПапярэднікМіраслаў Цэрар
ПераемнікЯнез Янша
Нараджэнне2 снежня 1977(1977-12-02)[1] (46 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасцьжурналіст, палітык, комік, тэлеакцёр, клоўн
Сайтvlada.si/predsedn… (славенск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Шарэц нарадзіўся 2 снежня 1977 года ў Любляне (Славенія, Югаславія). У 2001 годзе скончыў Акадэмію Тэатра, радыё, кіно і тэлебачання пры Люблянскім універсітэце. З наступнага года актыўна працаваў на нацыянальным тэлебачанні RTV Slovenija. Выступаў у камедыйным амплуа і палітычнай сатыры на радыё-шоў «Радыё Га-Га» і тэлевізійным шоў «хры-бар» Сашо Хрыбара. Адлюстроўваў выдуманага персанажа Івана Серпенціншыка, бурклівага вясковага жыхара з верхняй Крайны[2]. Акрамя гэтага, імітаваў многіх вядомых людзей: былога славенскага прэзідэнта Янеза Дрноўшака, Усаму бін Ладэна, Фідэля Кастра, вядомага славенскага палітыка Антона Ропа, славенскіх прэм’ер-міністраў Янеза Яншу і Андрэя Баюка[3][4]. Працаваў як журналіст і рэдактар[5].

Палітычная кар’ера

У 2010 годзе Шарэц удзельнічаў у мясцовых выбарах мэра (жупана) горада Камнік у цэнтральнай Славеніі. Яму ўдалося скончыць другім у 1-м туры і перамагчы ва 2-м.[3] ён быў членам левацэнтрысцкай партыі «Пазітыўная Славенія». У 2014 годзе ён быў пераабраны мэрам ўжо ад уласнага спісу Мар’яна Шарэца, атрымаўшы 2/3 галасоў у 1-м туры[5]. Стаўшы выбарным дзеячам, Шарэц сышоў з акцёрскай прафесіі і цалкам аддаў сябе працы мэра[6].

У маі 2017 года Шарэц абвясціў аб сваім удзеле ў прэзідэнцкіх выбарах. Пры напамінку яму сродкамі масавай інфармацыі аб яго камедыйным акцёрскім мінулым, ён заявіў, што разглядае функцыі прэзідэнта як сур’ёзныя[3]. Шарэц крытыкаваў прэзідэнта Борута Пахара за тое, што апошні разглядаў сваю пазіцыю як «знакамітасць»[3][7]. У кастрычніку 2017 года ў 1-м туры прэзідэнцкіх выбараў Шарэц атрымаў 25 % галасоў і выйшаў у 2-й тур[8]. У 2-м туры атрымаў 47 % галасоў, саступіўшы Боруту Пахару, які быў пераабраны на пасаду прэзідэнта Славеніі.

17 жніўня 2018 года Шарэц 55 галасамі быў абраны прэм’ер-міністрам Славеніі. Супраць яго ў парламенце прагаласаваў 31 дэпутат[9][10].

Крыніцы

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі