Масавае забойства ў Біньхоа

Масавае забойства ў Біньхоа — масавае забойства, здзейсненае паўднёвакарэйскімі войскамі ў перыяд паміж 3 і 6 снежня 1966 года ў вёсцы Біньхоа, размешчанай у правінцыі Куангнгай у Паўднёвым В’етнаме[1][2][3]. Усяго ахвярамі разні сталі, па розных даных, ад 422[1] да 430[4] чалавек, па большай частцы старыя, дзеці і жанчыны[3], у тым ліку 21 цяжарная[1]. Мясцовасць, у якой адбылося масавае забойства, была зонай дзеяння 2-й дывізіі марской пяхоты[5]. Забіўшы жыхароў, салдаты спалілі дамы ў вёсцы, забілі сотні кароў і буйвалаў, якія належалі жыхарам вёскі[1]. Жыхары, якім удалося перажыць разню, далучыліся да войскаў В’етконга і пасля прымалі ўдзел у баях супраць войскаў ЗША і іх саюзнікаў[1][6].

Мемарыял, збудаваны ў памяць аб ахвярах разні ў Біньхоа.

У тым жа годзе паўднёвакарэйскія войскі здзейснілі аналагічныя злачынствы ў вёсках Біньтай, Бін’ан і Тэйвінь[7][8].

Зноскі

Літаратура

  • Kim, Hyun Sook Lee. Korea’s «Vietnam Question»: War Atrocities, National Identity, and Reconciliation. Positions: East Asia Cultures Critique, Volume 9, Number 3, Winter 2001, p. 622—635. E-ISSN: 1527-8271
  • Oliver, Kendrick. The My Lai Massacre in American History and Memory. — Manchester University Press, 2006. — ISBN 978-0-7190-6891-1.

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі