Мікалай Васілевіч Гойшык

Юны герой, удзельнік партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Мікала́й Васі́левіч Го́йшык (Коля Гойшык) (27 студзеня 1927, в. Воля, Івацэвіцкі раён — 25 красавіка 1944) — юны герой, удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Брэсцкай і Пінскай абласцей у гады Вялікай Айчыннай вайны[1].

Мікалай Васілевіч Гойшык
Дата нараджэння27 студзеня 1927(1927-01-27)
Месца нараджэння
Дата смерці25 красавіка 1944(1944-04-25) (17 гадоў)
Месца смерці
ПрыналежнасцьСаюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаўпартызанскія злучэнні
Званнепартызанскі сувязны
Бітвы/войныВялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званніМедаль «Партызану Айчыннай вайны» 1 ступеніОрдэн Айчыннай вайны I ступеніОрдэн Аляксандра Неўскага

Біяграфія

З восені 1941 — партызанскі сувязны[1]. У лютым 1943 Мікалай разам з сям’ёй пайшоў у партызанскі атрад, стаў падрыўніком партызанскай брыгады імя Ф. Э. Дзяржынскага[1]. Удзельнічаў у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Пусціў пад адхон 7 варожых эшалонаў[1], 6 паравозаў, дзясяткі вагонаў з жывой сілай і тэхнікай праціўніка. 18 лютага 1944 года Коля з групай таварышаў здзейсніў дыверсію на чыгунцы Пінск — Лунінец, у выніку чаго быў знішчаны паравоз і 7 вагонаў з жывой сілай праціўніка, забіта і паранена 125 нямецкіх салдат і афіцэраў.

24 красавіка 1944, выконваючы баявое заданне, Мікалай падышоў да чыгункі Брэст — Масква і ўбачыў эшалон праціўніка, які ідзе на ўсход з танкамі. Цягнік набліжаўся. Магчымасці замініраваць чыгуначнае палатно не было, паколькі яно ўзмоцнена ахоўвалася[1]. Тады Коля кінуўся пад цягнік, падарваўшы на сабе сумку з дзесяццю кілаграмамі толу. У выніку выбуху быў знішчаны паравоз і 16 вагонаў з тэхнікай ворага, забіта каля двухсот гітлераўцаў[1]. Чыгунка была выведзена са строю на 17 гадзін.

З данясення партызанскага атрада: «М. Гойшык загінуў 25 красавіка 1944 пры выкананні баявога задання, падарваўшы фашысцкі эшалон».

Узнагароды

Гойшык М. В. узнагароджаны (пасмяротна) медалём «Партызану Айчыннай вайны 1-й ступені», ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Святога князя Аляксандра Неўскага 1-й ступені.

Памяць

У в. Міхнавічы Івацэвіцкага раёна ўзведзены помнік Мікалаю Гойшыку. Бюст героя ўстаноўлены ў Заводскім раёне Мінска.

Імем героя названы вуліца ў Івацэвічах, Яглевіцкая сярэдняя школа, піянерскія атрады па ўсёй Беларусі[1]. У Івацэвічах працуе Музей юнага героя-партызана Колі Гойшыка.

У літаратуры

Віктар Шымук напісаў нарыс «Коля Гойшык». Яму прысвечана паэма «Каля Броннай гары» таго ж аўтара[2].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі