Мікалай Аляксандравіч Кавязін

тэатральны рэжысёр
(Пасля перасылкі з Мікалай Кавязін)

Мікалай Аляксандравіч Кавя́зін[2] (15 верасня 1898 — 9 сакавіка 1950) — тэатральны рэжысёр, педагог, мастак. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1949).

Мікалай Аляксандравіч Кавязін
Дата нараджэння15 верасня 1898(1898-09-15)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці9 сакавіка 1950(1950-03-09) (51 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесіятэатральны рэжысёр, мастак, педагог
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Жлобін, у сям’і чыгуначніка. У 1905 годзе сям’я Кавязіных пераехала ў Мінск, дзе Мікалай скончыў школу і ў 1917 годзе паступіў у Мінскае камерцыйнае вучылішча[3]. З 1922 года акцёр і мастак у 2-й вандроўнай трупе Галоўпалітасветы[4]. У 1920-х гадах працаваў у чыгуначнай школе Мінска настаўнікам малявання, кіраваў драматычным аматарскім калектывам у клубе імя Леніна і драматычным гуртком на таварнай станцыі[3]. Арганізатар і мастацкі кіраўнік Тэатра юнага гледача БССР у 1931—1937 гадах. У 1938—1939 гадах Мікалай Кавязін на пасадзе мастацкага кіраўніка Полацкага калгасна-саўгаснага тэатра. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Кавязін служыў байцом на бронецягніку, удзельнічаў у дэсантных аперацыях[3].

З канца 1944 года Мікалай Кавязін прызначаны мастацкім кіраўніком Палескага абласнога тэатра імя Янкі Купалы[2], што аднавіў дзейнасць у Мазыры[3]. З 1945 года года мастацкі кіраўнік Бабруйскага абласнога тэатра, з 1947 года — Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.

Творчасць

Пастаноўкі Мікалая Кавязіна вызначаліся тэатральнасцю, глыбінёй раскрыцця сутнасці з’яў і характараў[4]. Частку сваіх пастановак ён афармляў як мастак.

Сярод пастановак:

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі