Мінская ваенная камендатура

Мінская ваенная камендатура (МВК) — фарміраванне Узброеных Сіл Беларусі, якое выконвае функцыі ваеннай паліцыі і размяшчаецца ў Мінску. З'яўляецца адной з 6 ваенных камендатур Узброеных сіл[1].

Мінская ваенная камендатура
Гады існаванняз 30 лістапада 1917
Краіна Беларусь
ПадпарадкаваннеМіністэрства абароны Беларусі
Тыпваенная паліцыя
ДыслакацыяМінск, вуліца Рагачоўская, 20[1]
Камандзіры
Дзеючы камандзірпадпалкоўнік Дзмітрый Уладзіміравіч Жукоўскі[1]

Мінская ваенная камендатура была створана 30 лістапада 1917 года загадам камандуючага арміямі Заходняга фронту Аляксандра Фёдаравіча Мяснікова. Пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці, у 1995 годзе была перфармаваная ў Галоўную ваенную камендатуру Узброеных сіл. У 2007 годзе зноў была перафарміравана ў Мінскую ваенную камендатуру[2].

Структура

Мінская ваенная камендатура ўключае ў сябе[3]:

  • 1-я рота ганаровай варты
  • 2-я рота ганаровай варты
  • Патрульная рота
  • Рота вартаўнічай службы
  • Ваенная аўтамабільная інспекцыя
  • Аддзел дазнання і вышуку ваеннаслужачых
  • Гаўптвахта
  • Аркестр

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі