Міфалагема

Міфалаге́ма (ад стар.-грэч.: μῦθος — паданне і стар.-грэч.: λόγος — думка, прычына) — тэрмін, які выкарыстоўваецца для абазначэння аб'ектыўнага ядра міфа — міфалагічных сюжэтаў, сцэн, вобразаў, якія характарызуюцца глабальнасцю, універсальнасцю і маюць шырокае распаўсюджанне ў культурах народаў свету. Прыклады: міфалагема першачалавека, міфалагема Сусветнага дрэва, міфалагема Патопу (шырэй — гібелі чалавецтва, і выратавання выбраных) і г.д. Ужываецца таксама тэрмін «міфалагічны архетып».

Паняцце было ўведзена ў навуковы ўжытак К. Г. Юнгам і К. Керэньі ў манаграфіі «Уводзіны ў сутнасць міфалогіі» (1941).

Тэрмін «міфалагема» мае амбівалентную прыроду: гэта і міфалагічны матэрыял, і глеба для стварэння новага матэрыялу:

Мастацтва міфалогіі вызначаец­ца своеасаблівасцю свайго матэрыялу. Асноўная маса гэтага матэрыялу… змяшчалася ў аповедах пра багоў і богападобных істот, пра гераічныя бітвы і вандраванні ў падземны свет – апавядан­нях («міфалагема» – вось найлепшае старажыт­ нагрэчаскае слова для іх наймення), якія ўсім добра вядомы, але якія далёкія ад канчатковага афармлення і працягваюць служыць матэрыя­ лам для новай творчасці. Міфалогія ёсць рух гэтага матэрыялу: гэта нешта застылае і мабільнае, субстанцыянальнае і ўсё ж не статычнае, здольнае да трансфармацыі[1][2].

У сучаснай літаратуры слова «міфалагема» часта выкарыстоўваецца для абазначэння свядома запазычаных міфалагічных матываў і перанясення іх у свет сучаснай мастацкай культуры.

Прыклады міфалагем

  • Першачалавек
  • Багіня-маці
  • Жанчына-лёс
  • Сусветнае Дрэва
  • Вось свету
  • Залаты век
  • Царства Прэсвітара Іаана
  • Астравы блажэнных
  • Рай
  • Пекла

Гл. таксама

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі