Надзея Пятроўна Хадасевіч-Лежэ

Надзея (Надзея-Ванда) Пятроўна Хадасевіч-Лежэ, Надзя Лежэ (фр.: Nadia Khodossievitch-Léger; 5 лістапада 1904 — 8 мая 1983) — французская мастачка беларускага паходжання.

Надзея Пятроўна Хадасевіч-Лежэ
Фатаграфія
Дата нараджэння4 кастрычніка 1904(1904-10-04)
Месца нараджэння
Дата смерці7 лістапада 1982(1982-11-07)[1][2][…] (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
  • Кальян[d]
Грамадзянства
Род дзейнасцімастак-мазаічыст, мастачка
Жанржывапіс, графіка, скульптура і Мазаіка
Вучоба
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга афіцэр ордэна Мастацтваў і літаратуры афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзілася ў вёсцы Асецішчы Віцебскай губерні, паводле іншых звестак у вёсцы Мажанка Мінскай губерні.

Напачатку 1920-х гадоў вучылася ва Уладзіслава Страмінскага ў Смаленску, магчыма і ў Казіміра Малевіча у Віцебску. У 1923 годзе з запрашэння Страмінскага прыехала ў Варшаву, вучылася ў Акадэміі Мастацтваў у Варшаве. Выйшла замуж за мастака Станіслава Грабоўскага. У 1924 годзе разам з мужам пераехала ў Парыж.

Вучылася ў Акадэміі Сучаснага мастацтва (Académie Moderne), якую заснавалі Фернан Лежэ і Амадэ Азанфан. У 19271928 гадах удзельнічала ў выданні франка-польскага часопіса «L’Art Contemporain — Sztuka Współczesna», дзе спалучалася паэзія і мастацтва. Ад 1926 году выстаўляла свае творы на выставах авангарднага мастацтва.

У 1932 годзе развялася з Грабоўскім і выйшла замуж за Фернана Лежэ.

У канцы 1940-х гадоў пераехалі на жыхарства ў Gif-sur-Yvette каля Парыжа, дзе ўтрымоўвалі салон для мастакоў і паэтаў. Пасля смерці Фернана Лежэ ў 1955 годзе ў асноўным займалася прапагандаваннем яго творчасці.

Памерла ў Парыжы.

Зноскі

Літаратура

  • Nadia Léger: Évolution Première, 1920—1926. Paris: Société Revues et Publications, 1971.
  • Czwiklitzer C. Suprematism de Khodossievitch-Léger. Paris, 1972.
  • Дубенская Л. Рассказывает Надя Леже. Москва: Детская литература, 1978.
  • Дубенская Л. Рассказывает Надя Леже. Минск: Юнацтва, 1983.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі