Нарбулінка

Нарбулінка (тыб. ནོར་བུ་གླིང་ཀ་, Вайлі Nor-bu-gling-ka; літаральна: «Каштоўны парк») — палац і парк у Лхасе (Тыбет), заснаваны ў 1754 годзе. З'яўляўся летняй рэзідэнцыяй Далай-лам з 1780 па 1959 год, калі Далай-лама XIV вымушана пакінуў Тыбет. У 2001 годзе ўключаны ў «гістарычны ансамбль палаца Патала» і з'яўляецца аб'ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[1]. Палац Нарбулінка быў пабудаваны Далай-ламам VII і служыў як адміністрацыйны і рэлігійны цэнтр.

Славутасць
Нарбулінка
29°39′08″ пн. ш. 91°05′43″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Пра інстытут за захаванне тыбецкай культуры гл. Інстытут Нарбулінка.
Нарбулінка

Палац Нарбулінка размешчаны ў заходняй частцы Лхасы, на паўднёвы захад ад палаца Патала. Нарбулінка займае плошчу ў 36 акраў і лічыцца самым вялікім штучным паркам Тыбета.[2]

Улетку і ўвосень паркі ў Тыбеце, у тым ліку Нарбулінка, становяцца цэнтрамі забаў з танцамі, спевам, музыкай і ўрачыстасцямі.[3][4] У Нарбулінцы праводзіцца штогадовае Свята ёгурта.

Падчас уварвання ў Тыбет ў 1950 годзе шэраг будынкаў палацавага комплексу былі пашкоджаны. Працы па рэканструкцыі будынкаў і аднаўленню садоў і азёр былі ініцыяваны ўрадам КНР у 2003 годзе.[5]

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 707
рус.англ.фр.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі