Няправільная галактыка

Няправільныя галактыкі — гэта галактыкі, якія не ўпісваюцца ў паслядоўнасць Хабла. Яны не маюць ні спіральнай, ні эліптычнай структуры. Часцей за ўсё такія галактыкі маюць хаатычную форму без ярка выяўленага ядра і спіральных галін. У працэнтных адносінах складаюць адну чвэрць ад усіх галактык. Большасць няправільных галактык ў мінулым з'яўляліся спіральнымі або эліптычнымі, але былі дэфармаваны гравітацыйнымі сіламі.

NGC 1427A, прыклад няправільнай галактыкі.

Існуе два вялікіх тыпы няправільных галактык:

  • Няправільныя галактыкі першага тыпу (Irr I) уяўляюць сабой няправільныя галактыкі, якія маюць намёкі на структуру, якіх, аднак, не дастаткова, каб аднесці іх да паслядоўнасці Хабла. Існуе два падтыпы такіх галактык — выяўляюць падабенства спіральнай структуры (Sm), і з адсутнасцю такой (Im).
  • Няправільныя галактыкі другога тыпу (Irr II) — гэта галактыкі, якія не маюць ніякіх асаблівасцей у сваёй структуры, якія дазваляюць аднесці іх да паслядоўнасці Хабла.

Трэці падтып няправільных галактык — так званыя карлікавыя няправільныя галактыкі, якія пазначаюцца як dI або dIrrs. Гэты тып галактык ў цяперашні час лічыцца важным звяном у разуменні агульнай эвалюцыі галактык. Выклікана гэта тым, што яны выяўляюць тэндэнцыю нізкага ўтрымання металаў і экстрэмальна высокага ўтрымання газу і таму маюцца на ўвазе падобнымі з самымі раннімі галактыкамі, якія запаўнялі Сусвет. Гэты тып галактык можа прадстаўляць мясцовую (і таму найбольш сучасную) версію цьмяных блакітных галактык, выяўленых у ходзе місіі «Hubble Ultra Deep Field».

Некаторыя няправільныя галактыкі з'яўляюцца маленькімі спіральнымі галактыкамі, разбуранымі прыліўнымі сіламі вялікіх кампаньёнаў.

У мінулым лічылася, што спадарожнікі Млечнага Шляху Вялікае і Малое Магеланавы воблакі адносяцца да няправільных галактык. Аднак пазней было выяўлена, што яны маюць спіральную структуру з барам. Таму гэтыя галактыкі былі перакваліфікаваныя ў SBm, чацвёрты тып спіральных галактык з барам.

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі