Ордэн Святога Георгія

(Пасля перасылкі з Ордэн святога Георгія)

Імператарскі Ваенны ордэн Святога Вялікамучаніка і Пераможца Георгія (Ордэн Святога Георгія) — вышэйшая ваенная ўзнагарода Расійскай імперыі. У пашыраным сэнсе — усёахопны комплекс адрозненняў афіцэраў, ніжніх чыноў і вайсковых падраздзяленняў.

Ордэн Святога Георгія
Знак ордэна Св. Георгія 4-й ст. 1850-я гады
Знак ордэна Св. Георгія 4-й ст. 1850-я гады
Дата заснавання26 лістапада (7.XII) 1769
ЗаснавальнікКацярына II
СтатусВышэйшы ваенны ордэн за баявыя заслугі
Дэвіз«За службу і адвага»
Колькасць ступеняў4
Знакі ордэна
Знак ордэназалаты крыж, пакрыты белай эмаллю
Зорказалатая чатырохпрамянёвая ромбападобная
Стужкажоўта-чорная
Ордэнскія адзенніёсць (з 1833)
Ордэнская стужка
Георгіеўская стужка
Адпаведнасць табелю аб рангах
ступенькласы па табелю
1
2
3
4
I—II
I—III
I—VI
I—XII
Гл. таксама
  • Ордэны Расійскай імперыі
  • Знак Адрознення Ваеннага ордэна Святога Георгія
  • Ордэн Святога Георгія Расійскай Федэрацыі

Заснаваны імператрыцай Кацярынай II 26 лістапада (7 снежня1769 у гонар Святога Георгія для адрознення афіцэраў за заслугі на поле бою. Меў чатыры ступені адрознення. Ордэнам узнагароджана больш за 10 тысяч чалавек, першай, вышэйшай ступенню ордэна — усяго 23 чалавека, з іх толькі чацвёра сталі кавалерамі ўсіх 4 ступеняў. А таксама 2 ускладання на сябе знакаў ордэна 1-й ступені: імператрыцай Кацярынай II па выпадку заснавання ордэна і імператарам Аляксандрам II па выпадку святкавання 100-летняга юбілею ордэна[1]. Другой ступені ордэна былі ганараваны 125 чалавек.

Падчас Грамадзянскай вайны на Усходнім фронце Рускай арміі і ў Паўночнай арміі ў 19181920 гадах практыкавалася ўзнагароджанне ордэнам (за выключэннем вышэйшых 1-й і 2-й ступеняў). На Каўказскім фронце ўзнагароджвалі да сярэдзіны 1918 года.

У савецкай Расіі ордэн быў скасаваны пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. З 2000 года ордэн Святога Георгія — ваенная ўзнагарода Расійскай Федэрацыі[2].

Ордэнскія знакі не нумараваліся, але вяліся спісы ўзнагароджаных.

Ордэн Святога Георгія вылучаўся сваім статутам сярод іншых расійскіх ордэнаў як узнагарода за асабістую доблесць у баі, і заслугі, за якія афіцэр мог быць ўзнагароджаны, строга рэгламентаваліся статутам ордэна.

Узнагароджаныя

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі