Палаванцы

Палава́нцы (саманазва: Palaw'an; тагальск.: Palawano) — карэнныя жыхары паўднёвай часткі вострава Палаван (Філіпіны). Агульная колькасць (2023 г.) — 14 000 чалавек[1]. У шырокім сэнсе палаванцамі могуць называцца ўсе жыхары Палавана.

Палаванцы
(Palaw'an)
Агульная колькасць14000 (2023 г.)
Рэгіёны пражыванняПалаван
Мовапалаванскія мовы
Рэлігіяанімізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групыбатакі, тагбануа

Палаванцы лічацца нашчадкамі найбольш старажытных жыхароў Філіпінаў, якія з'явіліся ў дадзеным рэгіёне каля 50 тысяч гадоў таму, і аўстранезійцаў, што мігравалі сюды каля 4 тысяч тысяч гадоў таму. Размаўляюць на аўстранезійскіх мовах.

Палаванцамі звычайна называюць толькі тубыльцаў паўднёвай часткі вострава, адрозніваюць іх ад тагбануа, карэнных насельнікаў цэнтральнай і паўночнай частак. Яны падзяляюцца на 4 буйныя тэрытарыяльныя групы, кожная з якіх мае сваю мову. Кантакты паміж рознымі групамі вельмі абмежаваны.

Палаванцы здаўна займаліся падсечным земляробствам, паляваннем, збіральніцтвам і рыбалоўствам. Хуткае знясіленне мясцовых глеб вымушала іх часта мяняць месца жыхарства. Будавалі часовыя жытлы на схілах пагоркаў, не далёка ад крыніц пітной вады, часцяком на платформах, паднятых над зямлёй, так што ўваход у хаціну месціўся знізу.

Традыцыйная рэлігія заснавана на веры ў шматлікіх духаў. Разам з гэтым, палаванцы вераць у вышэйшага бога Эмпук, стваральніка сусвету. Зносінамі са светам духаў і лекаваннем займаюцца шаманы белджан. Іх галоўная функцыя заключана ў захаванні чалавечай жыццёвай сілы курдува. Гэтаму ж садзейнічаюць шматлікія цырымоніі кегурангуранган. Многія вернікі афіцыйна спавядаюць хрысціянства.

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі