Парк Грутас

Парк Грутас (літ.: Grūto parkas; неафіцыйная назва Сталінскі свет) — скульптурны сад помнікаў савецкай эпохі і выстаўка іншых савецкіх сімвалаў часоў Літоўскай ССР. Парк заснаваны ў Друскеніках у 2001 годзе бізнесменам Вілюмасам Малінаўскасам.

Помнік Сталіну, які стаяў у Вільнюсе.

Гісторыя

Пасля абвяшчэння Літвой незалежнасці ў 1990 годзе некаторыя помнікі былі дэмантаваныя і вывезеныя з месцаў, дзе стаялі. Малінаўскас звярнуўся да ўладаў з просьбай аддаць яму ў маёмасць некаторыя помнікі для стварэння прыватнага музею. Музей быў створаны ў Дзукійскім нацыянальным парку, які нагадваў Гулаг: драўляныя сцежкі, вартавыя вежы, агароджа з дротам.

Існаванне падобнага парку ад пачатку было спрэчным. Некаторыя ідэі гэтак і не былі рэалізаваныя, напрыклад, дастаўка наведвальнікаў у цягніку, у якім вязняў транспартавалі ў лагеры. Парк Грутас і Вілюмас Малінаўскас атрымалі ў 2001 годзе Антынобелеўскую прэмію Міру. Са студзеня 2007 году ў парка патрабуюць выплату ганарараў мастакам, якія стваралі некаторыя помнікі.

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі