Паўночна-ірландскі акт (1998)

Паўночна-ірландскі акт 1998 года або Закон аб Паўночнай Ірландыі (англ.: Northern Ireland Act 1998) — акт парламента Вялікабрытаніі, прыняты 19 лістапада 1998 года, у адпаведнасці з якім была створана Асамблея Паўночнай Ірландыі, аўтаномны заканадаўчы орган Паўночнай Ірландыі. Да гэтага некалькі дзесяцігоддзяў рэгіён наўпрост кантраляваўся ўрадам з Лондан.

Акт ануляваў Закон аб урадзе Ірландыі 1920 года і Закон аб Канстытуцыі Паўночнай Ірландыі 1973 года і ўсталяваў новыя правілы кіравання гэтай вобласцю ў адпаведнасці з пагадненнем 1998 года, якое паклала канец шматгадоваму ўзброенаму супрацьстаянню ў Паўночнай Ірландыі.

Акт абавязваў стварыць у Паўночнай Ірландыі Асамблею, у якую ўваходзіла б 108 дэпутатаў. Дзяржсакратар Паўночнай Ірландыі ўпаўнаважаны склікаць рэферэндум, калі гэта ён палічыць патрэбным, у тым выпадку, калі большасць грамадзян выкажа сваё жаданне ўз’яднацца з астатняй Ірландыяй. Асамблея ўпаўнаважана пераўтвараць любы закон брытанскага парламента[1]. Аднак яна не можа займацца зарэзерваванымі або выключанымі законапраектамі, якія ўваходзяць у кампетэнцыю толькі ўрада Вялікабрытаніі ў кансультацыі з Рэспублікай Ірландыя ў рамках Брытана-ірландскай міжурадавай канферэнцыі[2][3]. З 1998 года Асамблея некалькі разоў прыпыняла сваю дзейнасць. Апошні раз яна аднавіла сваю актыўнасць 8 мая 2007 года, пасля падпісання Пагаднення St Andrews Agreement 2006 года. У студзені 2017 года Асамблея зноў прыпыніла сваю працу і зноў адкрылася ў студзені 2020 года, пасля таго як урады Вялікабрытаніі і Ірландыі дамовіліся аб аднаўленні аўтаномнага кіравання ў Паўночнай Ірландыі.

Выбары ў Асамблею ажыццяўляюцца па сістэме адзінага перадаванага голасу[4].

Заўвагі

Літаратура

  • Walker, Graham. «Scotland, Northern Ireland, and Devolution, 1945—1979,» Journal of British Studies Jan. 2010, Vol. 49, No. 1: 117—142.

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі