Першамайскі сельсавет (Шчучынскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Першама́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Першамайск (да 2011 г. вёска Першамайская).

Першамайскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уШчучынскі раён
Уключае41 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтрПершамайск
Дата ўтварэння12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009)2 406
Часавы поясUTC+03:00
Код аўтам. нумароў4

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Сабакенцаўскі сельсавет у складзе Васілішкаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Сабакенцы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета, вёска Сабакенцы, атрымала назву Першамайская, а сельсавет перайменаваны ў Першамайскі[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Радунскага раёна. 17 чэрвеня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Матыльскага сельсавета[2]. 2 снежня 1961 года ў склад Навадворскага сельсавета перададзены вёскі Дамейкі і Сырні[3]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Шчучынскага раёна. 11 лютага 1972 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хадзілонскага сельсавета[4]. У 1986 годзе скасаваны хутар Грабнік[5]. 21 чэрвеня 2011 года цэнтр сельсавета, вёска Першамайская, атрымала статус аграгарадка і перайменавана ў Першамайск[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2406 чалавек[7], з іх 59,4 % — беларусы, 38,7 % — палякі, 1,0 % — рускія[8].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі