Помнік Францыску Скарыну (Мінск, дворык БДУ)

Мінск, дворык БДУ

Помнік Францыску Скарыну — помнік у Мінску, размешчаны ва ўнутраным дворыку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Першы помнік у сталіцы, прысвечаны беларускаму першадрукару і асветніку Францыску Скарыну. Устаноўлены ў 1999 годзе, аўтарам помніка з’яўляецца скульптар Сяргей Адашкевіч[1].

Помнік
Помнік Францыску Скарыну
53°53′36″ пн. ш. 27°32′47″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
СкульптарСяргей Адашкевіч
Дата пабудовы1999 год
Map

З’яўляецца часткай цэлага пантэону выяў нацыянальных герояў Беларусі ва ўнутраным дворыку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Скульптурны твор Сяргея Адашкевіча нагядна дэманструе праблемы, звязаныя з персаніфікацыяй гістарычнай асобы. Звыклае, распаўсюджанае ў грамадстве стэрэатыпнае ўяўленне пра героя, дыктуе аўтару некаторыя мастацкія вырашэнні ў знешнім абліччы Ф. Скарыны. Скульптар імкнецца найбольш выразна падкрэсліць значнасць дзейнасці асветніка, гуманіста, уводзячы ў кампазіцыйную структуру выяўленчыя элементы, што асацыіруюцца з духоўнай спадчынай героя. Стэрэатыпнае ўяўленне аб выглядзе Скарыны робіць гэты твор пазнавальным[1].

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі