Поразаўскі раён

По́разаўскі раё́н — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка БССР у 19401960 гг. Цэнтр — вёска (з 1958 года гарадскі пасёлак) Поразаў.

Поразаўскі раён
Краіна
Уваходзіць уБрэсцкая вобласць
Гродзенская вобласць
Уключае7 сельсаветаў
Адміністрацыйны цэнтрПоразаў
Дата ўтварэння15 студзеня 1940
Дата скасавання20 студзеня 1960
Вышыня
над узроўнем мора
191 м[1]

Гісторыя

Утвораны 15 студзеня 1940 года ў Брэсцкай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 11 сельсаветаў: Дашкевіцкі, Кукліцкі, Лаўрынавіцкі, Лескаўскі, Міхайлаўскі, Навадворскі, Нізянскі, Падароскі, Поразаўскі, Хрустаўскі, Шчурыцкі.

У перыяд з 1941 да 1944 года пад акупацыяй нямецкіх войскаў, 20 верасня 1944 года быў перададзены ў Гродзенскую вобласць.

16 ліпеня 1954 года былі скасаваныя Дашкевіцкі, Лескаўскі, Нізянскі, Хрустаўскі і Шчурыцкі сельсаветы, утвораны Крапіўніцкі сельсавет[2]. 30 красавіка 1958 года вёска Поразаў набыла статус гарадскога пасёлка, Поразаўскі сельсавет скасаваны[3].

20 студзеня 1960 года раён быў скасаваны, яго тэрыторыя была далучана да Свіслацкага раёна.

Зноскі

Літаратура

  • Поразаўскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 550
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі