Пратэсты ў Новай Каледоніі (2024)

У маі 2024 года ў Новай Каледоніі пачаліся беспарадкі пасля ўнясення паправак у Канстытуцыю, якія дазволілі ўдзельнічаць у галасаваннях мігрантам, што прыбылі пасля заключэння Нумейскага пагаднення 1998 года.

Пратэсты ў Новай Каледоніі
Бунтаўшчыкі перакрылі дарогу ў Кутыа-Куэта, 14 мая 2024.
Датаз 13 мая 2024 года
МесцаНовая Каледонія
Прычыныпапраўкі ў Канстытуцыю Новай Каледоніі
Характарыстыкапратэсты, вулічныя сутычкі
Статуспрацягваецца
Бакі канфлікту
Праціўнікі паправак і прыхільнікі незалежнасці
пры падтрымцы:
 Азербайджан
Францыя Французскія сілавікі і лаялісты
Страты
Загінула7 (станам на 24.05.2024)

15 мая Францыя абвясціла аб надзвычайным становішчы на востраве і аб уводзе дадатковага кантынгенту войск для падтрымання парадку.

Перадгісторыя

Новая Каледонія з’яўляецца заморскай тэрыторыяй Францыі. Тут пераважна жыве карэннае насельніцтва меланезійцы-канакі (41,7% насельніцтва на 2019 год). Яны, як правіла, маюць больш нізкі сацыяльна-эканамічны статус, чым еўрапейцы і іншыя пасяленцы. З 1970-х гадоў на востраве дзейнічае сепаратысцкі Канакскі сацыялістычны фронт нацыянальнага вызвалення (КСФНВ). У 1984 годзе ўспыхнулі сутыкненні паміж сепаратыстамі і праціўнікамі незалежнасці. У 1988 годзе бакі заключылі Маціньёнскія пагадненні, усталяваўшы статус-кво ў пытанні абвяшчэння незалежнасці на 10 гадоў да падпісання новага пагаднення. У 1998 годзе было падпісана Нумейскае пагадненне, па ўмовах якога Новая Каледонія атрымлівала шырокую аўтаномію, сепаратысты маглі правесці тры рэферэндумы аб незалежнасці, а ў выбарах удзельнічалі б толькі тыя, хто пражываў на тэрыторыі вострава да моманту заключэння пагаднення[1].

У 1999 годзе канстытуцыйны суд Францыі прыняў паняцці «грамадзянства Новай Каледоніі» і «абмежаванага электарату», але прапанаваў «слізгальны» тэрмін пражывання, каб вырашыць, хто мае права галасаваць. У 2007 годзе гэта абмежаванне было «замарожана», у выніку чаго толькі мясцовыя грамадзяне і тыя мігранты, якія пражывалі ў краіне да 1998 года, атрымалі магчымасць удзельнічаць у выбарах[2]. У 2018, 2020 і 2021 адбыліся рэферэндумы аб незалежнасці Новай Каледоніі. У першых двух большасць з невялікай перавагай выказалася супраць абвяшчэння незалежнасці. Апошні рэферэндум праігнараваны і не быў прызнаны прыхільнікамі незалежнасці, на падставе пандэміі COVID-19[3][4][1].

26 снежня 2023 года Дзяржаўны савет Францыі прыйшоў да высновы, што дзеючыя правілы галасавання, замацаваныя Нумейскім пагадненнем, істотна адхіляюцца ад прынцыпаў усеагульнасці і роўнасці выбарчага права, выключаючы з права голасу людзей, якія нарадзіліся ў Новай Каледоніі або пражывалі там на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. У сувязі з гэтым, у пачатку 2024 года французскі ўрад пачаў перагляд Канстытуцыі, які «размарозіў» бы электарат з ліку тых, хто жыве на востраве больш за 10 гадоў[4][5][6]. Даванне мігрантам права галасаваць пачало пагражаць пазіцыям карэннага насельніцтва[7]. Актывізаваўся рух за незалежнасць[8].

Развіццё падзей

Беспарадкі ўспыхнулі 13 мая на фоне абмеркавання прыняцця закона ў парламенце[9]. Былі разрабаваны супермаркеты і аўтасалоны[10][11]. Хваляванні закранулі сталіцу Нумеа і суседнія гарады[12]. Успыхнулі сутыкненні паміж сепаратыстамі і лаялістамі Міністр унутраных спраў Францыі Жэральд Дарманен заявіў, што на востраў накіроўваецца падмацаванне паліцыі[13].

Улады ўвялі каменданцкі час, публічныя сходы былі забароненыя на два дні[14][15]. Прэм’ер-міністр Францыі Габрыэль Аталь у адказ забараніў выкарыстанне TikTok[16], які выкарыстоўваўся ўдзельнікамі беспарадкаў (забарона знятая 29 мая[17]). Акрамя таго, 15 мая ўведзена надзвычайнае становішча[18]. Для забяспячэння правапарадку прыцягнуты вайсковыя фарміраванні[19].

Станам на 16 мая ў сутычках загінула 5 чалавек, у тым ліку 2 жандары[20] (18 мая колькасць ахвяр павялічылася да 6[21]). Агульная матэрыяльная шкода склала 200 мільёнаў еўра[22][23]. Частка вострава выйшла з-пад кантролю ўладаў[24].

Кіраўніцтва Новай Каледоніі, лідары прыхільнікаў незалежнасці і лаялістаў заклікалі землякоў «да розуму» і парадку, выступіўшы супраць гвалту[1][25][25]. Лаялісты тым часам сталі фарміраваць узброеныя апалчэнні для падтрымкі сілавікоў і абароны кварталаў[26][27].

22 мая прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон прыбыў у Новую Каледонію[28]. У аэрапорце ён заклікаў сепаратыстаў разблакаваць дарогі. Для барацьбы з пратэстоўцамі накіравана больш за 3 тыс. паліцыянтаў і жандараў, перакідваліся браневікі і верталёты[29]. Тым часам колькасць загінулых вырасла да 7[30][31].

26 мая лідары прыхільнікаў незалежнасці заявілі пра мэту поўнай незалежнасці ад Францыі, а таксама заклікалі ўдзельнікам беспарадкаў прапусціць гуманітарную дапамогу ў кантраляваныя бунтаўшчыкамі раёны[32]. 31 мая французскія ўлады абвясцілі аб аднаўленні поўнага кантролю над Нумеа пасля буйной паліцэйскай аперацыі ў раёне Рыўер-Салі, у выніку якой было арыштавана 12 чалавек[33].

Роля Азербайджана

У ліпені 2023 года пры садзейнічанні Азербайджана была створана Бакінская ініцыятыўная група па барацьбе з неакаланіялізмам, у якую ўвайшлі прадстаўнікі залежных тэрыторый Францыі, у тым ліку з Новай Каледоніі[34]. Падчас акцый пратэсту, канакскія пратэстоўцы неаднаразова ўздымалі сцяг Азербайджана[35][36].

Кіраўнік МУС Францыі Жэральд Дарманен абвінаваціў Азербайджан ва ўмяшанні ў пратэсты, адзначаючы, што пратэстоўцы размахваюць азербайджанскімі сцягамі і ходзяць у футболках Бакінскай ініцыятыўнай групы[37]. Азербайджан адхіліў якія-небудзь абвінавачванні ў падтрымцы пратэстоўцаў[38]. У сваю чаргу Бакінская ініцыятыўная група ў сваёй заяве падтрымала барацьбу канакскага народа супраць неакаланіялізму[39].

Крыніцы

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі