Працоўная слава

валожынская газета

Працоўная слава — раённая газета Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Выдаецца з 1939 года. Заснавальнікі газеты — Валожынскі раённы выканаўчы камітэт, Валожынскі раённы Савет дэпутатаў і калектыў рэдакцыі.

«Працоўная слава»
Тыпгазета
Краіна
РэдактарВераніка Віктараўна Загорская
Заснавана1939
Мовабеларуская, руская
Галоўны офісВаложын, пл. Свабоды, 4
Тыраж4281 (2019)
Вэб-сайтvalozhin.by

Гісторыя

Першы нумар Валожынскай раённай газеты выйшаў у свет 10 кастрычніка 1939 года пад назвай «Іскра». Першая пасляваенная «Іскра» з’явілася ў ліпені 1944-га, апошняя — у снежні 1962 года. У красавіку 1965 года адбываецца другое нараджэнне газеты: яна выдаецца пад назвай «Працоўная слава».

Больш за 30 гадоў пры «Працоўнай славе» дзейнічае літаратурнае аб’яднанне «Рунь». З яго пачыналі свой творчы шлях нашы землякі-паэты Пятро Бітэль, Хведар Чэрня, Казімір Камейша, Віктар Шніп.

Заснавальнікам газеты на сённяшні дзень з’яўляецца Валожынскі выканаўчы камітэт. Тэматыка газеты зарыентавана на асвятленне сацыяльна-эканамічнага жыцця раёна.

На сённяшні дзень газета выходзіць у поўнакаляровым афармленні, выдаецца ў друкарні «Чырвоная зорка» г. Мінска. Газета выходзіць фарматам А3, агульным аб’ёмам 24 старонак у тыдзень[1].

Рэдактары

  • Сямён Уладзіміравіч Ломаць
  • Софія Ігнатаўна Кавяза
  • Таццяна Аляксееўна Шаблыка
  • Алена Мікалаеўна Лашук
  • Ірэна Францаўна Пашкевіч
  • Сяргей Браніслававіч Садоўскі
  • Вераніка Віктараўна Загорская

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі