Радзіслаў Уладзіміравіч Арлоўскі

савецкі і беларускі футбаліст і трэнер

Радзіслаў Уладзіміравіч Арлоўскі (нар. 9 сакавіка 1970, Краснадар, СССР) — савецкі і беларускі футбаліст, трэнер.

Футбол
Радзіслаў Арлоўскі
Поўнае імяРадзіслаў Уладзіміравіч Арлоўскі
Нарадзіўся9 сакавіка 1970(1970-03-09)[1] (54 гады)
Грамадзянства СССР
 Беларусь
Рост177 см
Вага74 кг
Пазіцыяпаўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1987—1988 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Нарт (Чаркеск)24 (0)
1989 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Будаўнік (Старыя Дарогі)? (5)
1990—1991 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Дынама (Мінск)1 (0)
1992—1995 Беларусь Дынама (Мінск)50 (8)
1995—1996 Беларусь Дынама-93 (Мінск)40 (11)
1997—2000 Расія Тарпеда (Масква)109 (8)
1998—2000   Расія Тарпеда-Д (Масква)5 (0)
2001 Расія Факел (Варонеж)25 (2)
2002 Латвія Металург (Ліепая)5 (0)
2002 Беларусь Зорка-ВА-БДУ (Мінск)8 (3)
2003—2004 Беларусь Змена (Мінск)30 (7)
Нацыянальная зборная[* 2]
1992—2000Беларусь Беларусь26 (2)
Трэнерская кар’ера
2010—2011 Беларусь Дынама (Мінск)трэнер
2019 Беларусь Дынама (Мінск)трэнер
2019 Беларусь Дынама (Мінск)в. а.
2019—2021 Беларусь Дынама (Мінск)дубль
2021—2022 Беларусь Дынама (Мінск)трэнер

Клубная кар’ера

Пачынаў кар’еру ў чаркескім «Нарце». Сезон 1989 правёў у старадарожскім «Будаўніку», а ў 1990 годзе перайшоў у мінскае «Дынама». За гады ў складзе бела-блакітных адгуляў 73 матчы, у якіх забіў 17 галоў[2]. У перыяд 1995—1996 гадоў выступаў за «Дынама-93».

У 1997 годзе перайшоў у маскоўскае «Тарпеда». Сезон 2001 правёў у варонежскім «Факел», пасля далучыўся да ліепайскага «Металурга». У 2002 годзе вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад «Зоркі-ВА-БДУ». У 2003—2004 гадах гуляў у Другой лізе за мінскую «Змену», пасля чаго завяршыў кар’еру.

Трэнерская кар’ера

У 2010—2011 гадах быў памочнікам галоўнага трэнера мінскага «Дынама». З 2015 года працаваў з юнацкімі камандамі клуба. У пачатку 2019 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Рамана Піліпчука ў галоўнай камандзе, а пасля яго адстаўкі ў канцы мая стаў выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера на матч з «Віцебскам»[3].

Пазней стаў памочнікам Арцёма Чалядзінскага ў дублі «Дынама». З чэрвеня 2021 года, калі Чалядзінскі быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера асноўнай каманды, стаў яму дапамагаць і ў асноўнай камандзе. Са снежня 2021 года, калі Чалядзінскі быў зацверджаны ў якасці галоўнага трэнера, сканцэнтраваўся на працы ў асноўнай камандзе. Пасля прызначэння ў канцы 2022 года новым галоўным трэнерам дынамаўцаў Вадзіма Скрыпчанкі не трапіў у яго штаб[4].

У жніўні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[5].

Дасягненні

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі