Сету (дыялект)

Дыялект сету, сетускі дыялект (альбо мова се́ту, се́туская мова) — адна з паўднёваэстонскіх гаворак альбо дыялект вырускай мовы. Таксама можа лічыцца гаворкай эстонскай мовы альбо самастойнай мовай.

Мова сету
Саманазваseto kiil
КраіныЭстонія, Расія
РэгіёныСетумаа
Агульная колькасць носьбітаў13 000 (2011)
Класіфікацыя
КатэгорыяМовы Еўразіі

Уральская сям'я

Фіна-ўгорская галіна
Фіна-пермская падгаліна
Фіна-волжская група
Прыбалтыйска-фінская падгрупа
Вырускі дыялект?
Пісьменнасцьлацінка
LINGUIST Listvro-set
Glottologseto1244
Нацыянальны сцяг сету

Распаўсюджаная сярод лакальнае фіна-ўгорскай супольнасці сету, якая вельмі блізкая да эстонцаў. Носьбіты мовы пражываюць галоўным чынам у Пячорскім раёне (Пскоўская вобласць, Расія) і на ўсходзе эстонскіх паветаў Пылвамаа і Вырумаа. Гістарычна гэтая тэрыторыя мае назву Сетумаа (у перакладзе з эстонскае «зямля сету»).

Мова імкліва вымірае — з прыкладна 10 200 сету родную мову ўжываюць толькі 5000.

Параўнанне

Ніжэй прыведзены артыкул 1 з Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека па-эстонску, паўднёваэстонску, сетуску і беларуску. Звычайна гэты артыкул служыць ацэнкавым крытэрам параўнання блізкасці моў.

  • Па-эстонску: «Kõik inimesed sünnivad vabadena ja võrdsetena oma väärikuselt ja õigustelt. Neile on antud mõistus ja südametunnistus ja nende suhtumist üksteisesse peab kandma vendluse vaim.»
  • Па-паўднёваэстонску (выруску): «Kõik inemiseq sünnüseq avvo ja õiguisi poolõst ütesugumaidsis. Näile om annõt mudsu ja süämetunnistus ja nä piät ütstõõsõga vele muudu läbi käümä.»
  • Сету: «Kõik inemiseq sünnüseq avvo ja õiguisi poolõst ütesugumaidsist. Näile om annõt mudsu ja süämetun'stus ja nä piät ütstõõsõga vele muudu läbi kjauma.»
  • Па-беларуску: «Усе людзі нараджаюцца вольнымі і роўнымі ў сваёй годнасці і правох. Яны надзелены розумам і сумленнем і павінныя ставіцца адзін да аднаго ў духу братэрства.»

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі