Сотнік

Со́тнік — начальнік ваеннага падраздзялення («сотні»), пазней афіцэрскі чын, а таксама службовая асоба, начальнік адміністрацыйных і тэрытарыяльных адзінак розных (у асноўным, усходнеславянскіх) дзяржаў і часоў:

  • Асоба, якая ўзначальвала сотню ў войску Кіеўскай Русі 9—11 ст. і іншых княствах усходніх славян, а таксама ў стралецкім войску Расійскай дзяржавы ў 16—17 ст.
  • Службовая асоба гарадскога самакіравання Беларусі ў 16—18 ст., якая ўзначальвала сотню. Сотнік выбіраўся з заможных мяшчан і падпарадкоўваўся войту. Сачыў, у т.л. праз падначаленых яму дзесятнікаў, за выкананнем мяшчанамі павіннасцей, выплатай падаткаў і іншым. Сотнік абавязаны быў з'яўляцца на чале сотні на замкавыя работы і для абароны замка ад непрыяцеля; прымаў удзел у пасяджэннях гарадской рады, хоць не ўваходзіў у склад магістрата, без згоды сотніка войт не меў права прымаць важныя рашэнні.
  • Начальнік адміністрацыйна-тэрытарыяльнай сотні на Украіне ў 16—18 ст. Меў шырокія ваенныя, адміністрацыйныя, судовыя і фінансавыя паўнамоцтвы. Напачатку выбіраўся казакамі, пазней прызначаўся гетманам ці палкоўнікамі з ліку старшыны, пасля 1764 — прэзідэнтам маларасійскай калегіі. Пасля ліквідацыі аўтаномнасці (1765—80) пасада сотніка была скасавана.

Літаратура

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі