Станіслаў Кішка (біскуп жамойцкі)

біскуп жамойцкі

Станіслаў Кішка (каля 157717 лютага 1626) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Станіслаў Кішка
Герб «Дуброва»
Герб «Дуброва»
Біскуп жамойцкі
1618 — 1626
ПапярэднікМікалай Пац
ПераемнікАбрагам Война
Нараджэннекаля 1577
Смерць17 лютага 1626(1626-02-17)
РодКішкі
БацькаСтаніслаў Кішка
МаціАльжбета Сапега
ЖонкаСоф'я Канстанцыя Зяновіч
Дзеціняма
ВеравызнаннеКаталіцкая Царква[1]

Нарадзіўся ў пратэстанцкай сям'і. У маладосці ажаніўся з Соф'яй Канстанцыяй Зяновіч, дачкой берасцейскага ваяводы Крыштафа Зяновіча, які таксама падтрымліваў рэфармацыю. Аднак каля 1608 года Станіслаў развёўся з жонкай (яна потым паўторна выйшла за Аляксандра Слушку), перайшоў у каталіцтва і стаў святаром.

Вялікі рэферэндар літоўскі з 1615, біскуп жамойцкі з 1618. Дзеяч контррэфармацыі (у ліку вернутых ім у каталіцтва быў і яго глуханямы ад нараджэння бацька).

Заснавальнік каталіцкай парафіі і парафіяльнай школы ў Докшыцах (1608). У 1621 годзе падараваў мястэчка Докшыцы разам з вёскамі Таргуны і Дамашы капітуле жамойцкага біскупства.

Яго братам быў вялікі літоўскі гетман Януш Кішка.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі