Стывен Дэвіс

паўночнаірландскі футбаліст

Стывен Дэвіс (англ.: Steven Davis; нар. 1 студзеня 1985, Баліміна, Паўночная Ірландыя) — паўночнаірландскі футбаліст, паўабаронца шатландскага клуба «Рэйнджэрс» і нацыянальнай зборнай Паўночнай Ірландыі.

Футбол
Стывен Дэвіс
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся1 студзеня 1985(1985-01-01)[1][2][…] (39 гадоў)
Грамадзянства Паўночная Ірландыя
Рост170 см
Вага72 кг
Пазіцыяпаўабаронца
Інфармацыя пра клуб
КлубШатландыя Рэйнджэрс
Нумар10
Маладзёжныя клубы
Шатландыя Сент-Эндрус Бойз
2002—2004Англія Астан Віла
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2007Англія Астан Віла91 (5)
2007—2008Англія Фулхэм22 (0)
2008  Шатландыя Рэйнджэрс12 (0)
2008—2012Шатландыя Рэйнджэрс140 (18)
2012—2019Англія Саўтгемптан193 (12)
2019  Шатландыя Рэйнджэрс14 (0)
2019—Шатландыя Рэйнджэрс85 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
1998—2001Паўночная Ірландыя Паўночная Ірландыя (да 15)8 (1)
2001Паўночная Ірландыя Паўночная Ірландыя (да 16)3 (0)
2001—2002Паўночная Ірландыя Паўночная Ірландыя (да 17)8 (0)
2002—2004Паўночная Ірландыя Паўночная Ірландыя (да 19)8 (0)
2003—2004Паўночная Ірландыя Паўночная Ірландыя (да 21)3 (0)
2004Паўночная Ірландыя Паўночная Ірландыя (да 23)1 (1)
2005—Паўночная Ірландыя Паўночная Ірландыя140 (13)
Трэнерская кар’ера
2023Шатландыя Рэйнджэрсв. а.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

Дэвіс уступіў у шэрагі свайго любімага клуба дзяцінства «Рэйнджэрс» з горада Глазга ў студзені 2008 года на правах арэнды[3]. Да гэтага выступаў за англійскія «Астан Вілу» і «Фулхэм». Падчас тэрміну сваёй арэнды Дэвіс згуляў 26 разоў і забіў адзін гол у браму «Вердэра» ў Кубку УЕФА.

Дэвіс аформіў паўнавартасную здзелку з «Рэйнджэрс», і першы поўны сезон на «Айбракс» прынёс яму задавальненне. Ён быў прызнаны аднаклубнікамі найлепшым іграком года. 6 ліпеня 2012 года Дэвіс перайшоў у клуб англійскай Прэм’ер-лігі «Саўтгемптан», падпісаўшы кантракт на 3 гады[4].

У студзені 2019 года вярнуўся ў «Рэйнджэрс» на правах арэнды, а ў маі аформіў паўнавартаснае пагадненне з клубам. У снежні 2022 года атрымаў траўму і выбыў на доўгі тэрмін.

У кастрычніку 2023 года пасля адстаўкі Майкла Біла быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера «Рэйнджэрс». У гэтай якасці правёў дзве сустрэчы (у Лізе Еўропы супраць «Арыса» і ў чэмпіянаце супраць «Сент-Мірэна»), пасля чаго новым галоўным трэнерам стаў Філіп Клеман.

Дасягненні

«Рэйнджэрс»

  • Чэмпіён Шатландыі (4): 2009, 2010, 2011, 2021
  • Уладальнік Кубка Шатландыі (3): 2008, 2009, 2022
  • Уладальнік Кубка шатландскай лігі (3): 2008, 2010, 2011

Крыніцы

  • Біяграфія на афіцыйным сайце «Рэйнджэрс» (англ.). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2009. Праверана 23 кастрычніка 2022.
  • Saints Sign Steven Davis (англ.). saintsfc.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2012. Праверана 23 кастрычніка 2022.
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі