Супольнасць Забей

Супольнасць Забей (магчымыя варыянты Забей!, «Забей», «Забей!», Zabej, ZABEJ, сінонімы Забей-група, Забей-супольнасць) — аўтаномны маладзёжны рух, які ўзнік у Рэспубліцы Беларусь у сярэдзіне 2006 года. Яго мэтай з'яўляецца стварэнне альтэрнатыўнай публічнай пляцоўкі для рэалізацыі і развіцця патэнцыялу актыўных людзей.

Супольнасць Забей
ЛідарMr. Zabej
Дата заснавання17 чэрвеня 2006
Штаб-кватэраМінск, Рэспубліка Беларусь
Краіна
Ідэалогіясацыяльная сфера, сацыяльныя навацыі, эксперыментальныя праекты
Дэвіз«Глядзім! Думаем! Дзейнічаем!»
Сайтwww.zabej.info
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зараз супольнасць «Забей!» працуе ў фармаце маладзежнай арганізацыі Фаланстэр.

Гісторыя ўзнікнення

У 2005 годзе грамадзянская ініцыятыва «Час» прыпыняе сваю дзейнасць. Летам 2006 года рух аднаўляе актыўную дзейнасць пад новай назвай «Забей!» і практычна поўнасцю захоўвае першапачатковы склад. Гэта было адзначана правядзеннем першага дваровага турніра па футболу. Пазней з'яўляецца часопіс «Zabej!Info», праэкты «Пошук», «Хапун», «Кінабункер», «Мы — дзецям!» і г.д.[1][2].

Дваровы футбольны турнір, Вілейка, 2009

Сутнасць назвы

На погляд удзельнікаў супольнасці, назва адлюстроўвае ступень грамадзянскай і палітычнай актыўнасці моладзі ў Беларусі. На слэнге слова «забіць» азначае «адмахнуцца», «заплюшчыць вочы на штосьці», «кінуць пра што-небудзь думаць». «Забіць» на ўсё, калі і так на ўсё ўжо «забіта» — іранічныя адносіны ўдзельнікаў супольнасці да абыякавасці, якая існуе ў грамадстве. «Забіць» можна на тое, што старое, лядашчае, не падлягае рамонту. Але можна «Забіць» і месца ў гісторыі — гэта значыць, рабіць «Гісторыю» як рабілі яе ў 41 па 45 год.[3].

Мэта і прынцыпы

Асноўнай мэтай супольнасць з'яўляецца стварэнне новых правілаў у грамадстве, новых каштоўнасцей, іншай рэальнасці на практыцы. Канчатковая мэта — фармаванне новага праекту краіны. Пакрокавыя задачы — гэта разбурэнне старой недзеяздольнай структуры грамадства, яго кланавай прыроды, кумаўства і іншых перажыткаў, якія затрымліваюць сацыяльнае і палітычнае развіццё, ініцыятыву. Супольнасць Забей захавала асноўныя прынцыпы «Часу»: актыўнасць, салідарнасць, крытычнасць, альтэрнатыўнасць, упартасць, прамое дзеянне. Палітычныя і рэлігійныя погляды не іграюць вырашальнай ролі. Супольнасць Забей прапаноўвае ацэньваць сябе і іншых па ўчынках.

Банер Забей

Лозунгі

  • Забей на ўсё! — адлюстроўвае становішча сучаснага беларускага грамадства. Іранізуе над пасіўнасцю людей, асабліва моладзі, у адносінах да падзей у краіне.
  • DIY! Футбол! Парадак! (вар. DIY! Футбол! Самаарганізацыя!) — выказвае пазітыўныя дзеянні супольнасць: ствараць новы парадак рэчаў праз самвыдат, футбол, кінапрагляды і г.д.
  • Глядзім! Думаем! Дзейнічаем! — лозунг «Кінабункера», які адлюстроўвае актыўны і крытычны падыход да прагляду відэаматэрыялаў (фільмы, рэпартажы і інш.).
  • Вернем футбол вуліцы! — падкрэслівае прыхільнасць адкрытай прасторы, да дваровага, свабоднага футболу, дзе можна ўдзельнічаць максімальна проста, без бюракратычных і фінансавых бар'ераў мноству людзей.

Асноўныя кірункі дзейнасці

Футбол

Кубак Турніру Пассіянарыяў, 2010

Дваровы футбол па версіі Забей у Мінску і наваколлі пачаўся ў 2006 годзе [4]. Днём народзінаў лічыцца 17 чэрвеня 2006 года, калі ў Мінску ўпершыню прайшлі адборачныя гульні турніра па Фрунзенскаму раёну [5]. У 2007 годзе геаграфія турніру не змяняецца, але павялічваецца колькасць камандаў. У 2008 годзе турнір выходзіць у рэгіёны: праходзяць адборачныя туры ў Гродна і Гомелі [6].Асноўныя ўдзельнікі дваровага турніру Забей — моладзь 16-23 год[3]. Пра турнір паведамляецца пры дапамозе афіш, якія расклейваюць актывісты «Забей», праз сайт і сацыяльныя сеці. Гульні праходзяць у 1-2 дні. Спачатку праводзяцца адборачныя туры, затым гарадскія і рэспубліканскі фіналы. У агульнай складанасці за сезон у гульнях прымаюць удзел 100—150 камандаў. За 2008 год сыграна каля 1500 матчаў [7].У 2007 годзе быў адкрыты новы напрамак — жаночы дваровы футбол [8][9].У 2009 годзе дваровы турнір ахапіў 8 гарадоў Беларусі [10].

Турнір Пасіянарыяў

У 2010 годзе турнір супольнасці набыў новую назву — «Турнір Пасіянарыяў» і прайшоў у 4 гарадах Рэспублікі. Назва і сутнасць паходзіць ад слова «пасіянарнасць» (тэорыя Льва Гумілёва). Асноўная мэта мерапрыемства — актыўны адпачынак і данясенне кожнаму ўдзельніку, што любая гісторыя складаецца з Герояў і іх учынкаў. Кожны тур спаборніцтваў прысвечаны гістарычнаму персанажу. Такім, як Канстанцін Каліноўскі, Дзед Талаш, Эмілія Плятэр, Фелікс Дзяржынскі, Канстанцін Астрожскі, Вітаўт і інш. Такім чынам, дваровы футбол напаўняецца інтэлектуальным складнікам і звязвае два актыўныя пачаткі: спорт і гісторыю.[11].

У 2011 годзе Турнір Пасіянарыяў ахапіў ужо 8 гарадоў Рэспублікі: Мінск [12], Магілёў [13], Бабруйск [14], Баранавічы [15], Барысаў [16], Маладзечна[15], Брэст[17], Віцебск [18]. Удзел прынялі больш за 80 камандаў [3][19][20].

Турнір Нефармалаў

У 2010 годзе ўзяў пачатак новы праект па двароваму футболу — Турнір Нефармалаў, які ставіць сабе за мэту папулярызацыю вулічнага футболу і нефармальных рухаў, прыцягненне і аб'яднанне розных незалежных, аматарскіх чэмпіянатаў, турніраў і ліг у аднадзённых спаборніцтвах.

Так, у 2010 годзе Турнір сабраў 10 каманд з 5 розных чэмпіянатаў г. Мінску [21]. А ўжо ў 2011 годзе — 29 каманд з 10 турніраў і 12 рэгіёнаў краіны.Турнір дае магчымасць арганізатарам чэмпіянатаў і аматарскім камандам даведацца адзін пра аднаго, абмяняцца вопытам у арганізацыі лакальных мерапрыемстваў. Робіць футбол дасягальным для ўсіх жадаючых (адсутнічаюць узроставыя абмежаванні і фінансавых бар'ераў). Выяўляе асноўныя патрабаванні ўдзельнікаў і рэальнае становішча спраў у краіне ў галіне нефармальнага спорту [22].

На дадзены момант супольнасць не толькі арганізуе свой турнір, але і ўдзельнічае ў іншых адкрытых спартыўных мерапрыемствах [23][24][25].

Вокладка 11 нумара Забей!Інфо

Часопіс

У сярэдзіне 2007 года супольнасць Забей адчыняе медыя напрамак. Выдаецца часопіс «Zabej!Info», які выходзіць у папяровай, PDF-, аўдыё- і відэаверсіі адзін раз на два месяцы. Калі напачатку часопіс выступаў у якасці крыніцы інфармацыі для ўдзельнікаў дваровага турніру пра іншыя праекты супольнасці Забей, то зараз кола асноўных тэм пашырылася. У часопісе закранаюцца такія напрамкі, як культура, гісторыя, палітыка, эканоміка Беларусі і іншых краін. Выданне разлічана на пасіянарную, сацыяльна і палітычна актыўную моладзь [26][27].

Да пачатку 2010 года выйшла 11 нумароў часопіса.

12 выпуск Zabej!Info выйшаў у маі 2011, быў прысвечаны героям Турніра Пасіянарыяў і раскрываў іх самыя значныя дасягненні і ўчынкі[28].

Кінабункер

Са студзеня 2009 года пачала працаваць другая асветніцкая секцыя супольнасці — «Кінабункер». Асноўная мэта — вывучэнне гістарычнага і палітычнага працэсу праз кінематограф і відэапубліцыстыку. У перыяд 2009—2011 гадоў было праведзена 24 кіналекторыя на розныя тэмы: ад сучаснага мастацтва і сацыяльных праблем да палітычнага і эканамічнага ладу грамадства [29].Сустрэчы адбываюцца ў форме кіналекторыя па хвалюючай праблеме [30].

Іншая актыўнасць

Акрамя таго, супольнасць Забей робіць шэраг адзіночных праектаў, такіх як «Зін-злёт» (2008)[31], «Культурны кактэйль» (2009) Увесь час дзейнічае «Забей-студыя».

Важным кірункам з'яўляецца развіццё лакальных супольнасцей.[1].

Зіназлёт

14 верасня 2008 года супольнасцю Забей быў праведзены першы «Зін-злёт», які сабраў рэдактараў розных самвыдат часопісаў (зінаў) і газет з мэтай абмеркавання актуальных праблем і шляхоў развіцця малых СМІ ў Рэспубліцы Беларусь [32][33]. Рэдакцыя зіна «Zabej!Info» прымае актыўны ўдзел у іншых мерапрыемствах, арганізаваных субкультурнымі і нефармальнымі рухамі, дзе прапаноўвае больш шырокае супрацоўніцтва ў асяроддзі невялікіх выданняў. «Малыя СМІ і супольнасці ў краіне здольныя адлюстроўваць працэсы значна глыбей і мацней уплываць на грамадства, калі гэтыя СМІ гатовыя выйсці за межы сектанцтва і субкультурнасці»[31][33].

Культурны кактэйль

Культурны кактэйль ставіць мэтай разбурыць стандартнае разуменне ў адносінах да дзеячаў мастацтва і палітыкі.3 і 5 красавіка 2009 быў праведзены першы «Культурны кактэйль: Э.Лімонаў vs Славамира Адамовича», які прысвячаўся іх літаратурнай творчасці і палітычнай біяграфіі. У першы дзень мерапрыемства прахадзіла ў па прынцыпу літаратурнага рынгу, другі — кінапаказ у фармаце Кінабункера [34]

У 2010 годзе супольнасць Забей была ператворана ў Фаланстэр.

Зноскі

Спасылкі

Афіцыйны сайт супольнасці Забей Архівавана 13 снежня 2011.

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі