Сяргей Аляксеевіч Сергачоў

(Пасля перасылкі з С. А. Сергачоў)

Сяргей Аляксеевіч Сергачо́ў [1](нар. 20 снежня 1946, Мінск, БССР) — беларускі архітэктар. Доктар архітэктуры (2008), прафесар (2009). Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі архітэктуры (2011). Член Беларускага саюза архітэктараў (1987). Ганаровы прафесар Паўночна-заходняга будаўнічага інстытута КНР (1999).

Сяргей Аляксеевіч Сергачоў
Дата нараджэння20 снежня 1946(1946-12-20) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Навуковая ступеньдоктар архітэктуры (29 лютага 2008)
Навуковае званне
Член у
УплыўНаталля Мікалаеўна Макляцова, Сяргей Сцяпанавіч Мусінскі, Ігар Канстанцінавіч Елісееў і Уладзімір Аляксандравіч Чантурыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся 20 снежня 1946 года ў Мінску. У 1969 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Архітэктура» (выкладчыкі Н. М. Макляцова, С. С. Мусінскі, І. К. Елісееў, кіраўнік дыпломнага праекта У. А. Чантурыя). У 19681972 гадах працаваў архітэктарам у інстытуце «Мінскпраект». У 19721975 гадах вучыўся ў аспірантуры пры БПІ. У 19751977 гадах выкладчык-асістэнт кафедры «Тэорыі і гісторыі архітэктуры»; у 19761977 гадах намеснік дэкана архітэктурнага факультэта БПІ.

У 19771983 гг. кіраўнік рабочай групы па стварэнні музея Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. У 19831985 гг. галоўны інспектар Упраўлення музеяў і аховы помнікаў Міністэрства культуры БССР. У 1985 годзе старэйшы навуковы супрацоўнік, у 19861993 гг. намеснік дырэктара Беларускага навукова-даследчага і праектнага інстытута па будаўніцтве на сяле. Адзін са стваральнікаў музея матэрыяльнай культуры «Дудуткі». У 1984 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.

З 1990 года дацэнт (па сумяшчальніцтве), з 1993 года штатны выкладчык БПА, дацэнт кафедры «Тэорыя і гісторыя архітэктуры», з 1997 — загадчык кафедры «Архітэктура жыллёвых і грамадскіх будынкаў». У 2008 годзе абараніў доктарскую дысертацю па тэме «Беларускае народнае дойлідства».

Творчасць

Найбольш значныя праектныя работы — жылыя дамы па праспекце Ракасоўскага і вул. М. Танка ў Мінску (19711972, у сааўтарстве); навучальна-адукацыйны цэнтр Федэрацыі горналыжнага спорту і снаўборда Рэспублікі Беларусь (2006) у Мінску; шматфункцыянальная зала для прыёму гасцей у Горналыжным спартыўна-аздараўленчым комплексе «Лагойск» (2008, у суаўтарстве); тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне Белдзяржмузея народнай архітэктуры і побыту (1979; у суаўтарстве), рэстаўрацыйныя работы на аб’ектах музея (навуковы кансультант, 1982-83)[2].

Свіран у этнаграфічным комплексе «Млын»
Вятрак у Дудутках

Рэстаўрацыя помнікаў народнай архітэктуры: свіран у экспазіцыйнай зоне «Млын» Дзяржаўнага гісторыка-культурнага запаведніка «Заслаўе» (1993), вятракі ў музейным комплексе «Дудуткі» (1994) і ў фермерскай гаспадарцы каля пасёлка Мольча ў Светлагорскім раёне (2006)[2].

Адзін са стваральнікаў Музейнага комплексу старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі» ў Пухавіцкім раёне (1992-97): генеральны план, музейна-вытворчы корпус, кузня, жылыя дамы, малыя архітэктурныя формы[2].

Навуковая дзейнасць

Даследуе гісторыю народнага дойлідства Беларусі, праблемы захавання гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця традыцый у сучаснай архітэктуры.

Апублікаваў у айчынных і замежных (Расія, Польшча, Венгрыя, Вялікабрытанія, Кітай) навуковых часопісах і зборніках, у матэрыялах навуковых канферэнцый, у навучальна-метадычных дапаможніках і матэрыялах, у энцыклапедычных выданнях больш 450 прац па дадзеных праблемах, у тым ліку кнігі «Летапіс драўлянага дойлідства Беларусі», «Драўляная архітэктура Беларусі XVI—XIX стст.» і манаграфія «Беларускае народнае дойлідства», адзначаная на XXXIII Рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі-1993» як лепшае выданне годзе Дыпломам 1-й ступені[2].

Узнагароды

Публікацыі 2003—2005 гадоў адзначаны дыпломам як «Лепшы цыкл прац па адзінай сістэме» на VI Нацыянальным фестывалі архітэктуры (Мінск, 2005)[2].

Зноскі

Літаратура

  • Сергачоў Сяргей Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 347—348. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Сергачев Сергей Алексеевич // Республика Беларусь: Энциклопедия в 6 т. Т. 6: Пейзаж ― Снегирёв / редкол.: Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2008. — 748 с. ISBN 985-11-0341-1.
  • Сергачев Сергей Алексеевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі