Уладзіслаў Дзмітрыевіч Мухамедаў

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Уладзіслаў Мухамедаў)

Уладзіслаў Мухамедаў (нар. 4 студзеня 1998, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік.

Футбол
Уладзіслаў Мухамедаў
Поўнае імяУладзіслаў Дзмітрыевіч Мухамедаў
Нарадзіўся4 студзеня 1998(1998-01-04)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства Беларусь
Рост183 см
Вага69 кг
Пазіцыянападнік
Інфармацыя пра клуб
Клубняма
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2021 Беларусь БАТЭ (Барысаў)10 (0)
2019—2020   Беларусь Смалявічы28 (3)
2020   Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск)3 (1)
2021   Беларусь Дняпро (Магілёў)26 (4)
Нацыянальная зборная[* 2]
2016—2017Беларусь Беларусь (да 19)5 (1)
2019Беларусь Беларусь (да 21)2 (0)

Клубная кар’ера

Выхаванец школы мінскага МТЗ-РІПА, пазней трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ. У 2015 годзе пачаў гуляць за дубль барысаўчан, 18 ліпеня таго ж года дэбютаваў у камандзе ў матчы Кубка Беларусі супраць шклоўскага «Спартака» (1:2), выйшаўшы на замену ў другім тайме (у матчы гулялі ігракі дубліруючага складу БАТЭ).

У Вышэйшай лізе дэбютаваў 16 чэрвеня 2017 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы з «Нафтанам» (3:0). У 2017 годзе згуляў у двух матчах у Вышэйшай лізе, а ў сезоне 2018 стаў часцей прыцягвацца да асноўнай каманды. Са жніўня 2018 года на доўгі час выбыў з-за траўмы, толькі ў лістападзе таго ж года пачаў зноў з’яўляцца на полі.

У лютым 2019 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[2]. Прапусціў пачатак сезона 2019, з чэрвеня стаў гуляць за дубль. У жніўні 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[3], дзе спачатку выхадзіў на замену, а пазней замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2020 года вярнуўся ў БАТЭ[4], аднак неўзабаве зноў стаў трэніравацца са смалявіцкай камандай, і ў лютым 2020 года арэнда была падоўжана на сезон 2020[5].

У ліпені 2020 года на правах арэнды далучыўся да «Энергетыка-БДУ»[6], аднак не здолеў замацавацца ў аснове, гуляў пераважна за дубль, у галоўнай камандзе толькі тройчы выйшаў на замену. У снежні 2020 года пакінуў «Энергетык-БДУ»[7].

У студзені 2021 года стаў трэніравацца з магілёўскім «Дняпром», і ў лютым афіцыйна далучыўся да каманды на правах арэнды[8]. Спачатку пераважна выхадзіў на замену, пазней стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў магілёўскі клуб[9].

Міжнародная кар’ера

У 2016—2017 гадах гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

14 лістапада 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Славакіі (0:3). 19 лістапада таго ж года выйшаў на замену ў канцы адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Гібралтара (2:0), больш у зборную не прыцягваўся.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы
2015дубльБАТЭ 150
2016дубльБАТЭ 2210
2017Д1БАТЭ 20
2018Д1БАТЭ 80
2019 (1)дубльБАТЭ 40
2019 (2)Д2Смалявічы 131
2020 (1)Д1Смалявічы 152
2020 (2)Д1Энергетык-БДУ 31
2021Д2Дняпро 264

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі