Ураш Нікаліч

сербскі футбаліст

Ураш Hiкалiч (сербск.: Урош Никoлић; нар. 14 снежня 1993, Ніш) — сербскі футбаліст, паўабаронца клуба «Вайводзіна» з Нові-Сада.

Футбол
Ураш Нікаліч
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся14 снежня 1993(1993-12-14)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства Сербія
Рост184 см
Вага81 кг
Пазіцыяпаўабаронца
Інфармацыя пра клуб
КлубСербія Вайводзіна
Маладзёжныя клубы
Сербія Раднічкі (Ніш)
2007—2012 Сербія Партызан (Бялград)
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2014 Венгрыя Відэатон6 (0)
2012   Венгрыя Відэатон II11 (1)
2013   Венгрыя Акадэмія Пушкаша9 (1)
2015—2016 Сербія Ягодзіна39 (6)
2016—2018 Беларусь Дынама (Мінск)56 (7)
2019—2021 Ізраіль Макабі (Тэль-Авіў)2 (0)
2022— Сербія Вайводзіна (Нові-Сад)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011 Сербія Сербія (да 19)11 (0)
2015 Сербія Сербія (да 23)1 (0)

Клубная кар’ера

Выхаванец школы бялградскага «Партызана», прафесійную кар’еру пачаў у венгерскім клубе «Відэатон», дзе аднак не здолеў замацавацца ў аснове і гуляў пераважна за другую каманду. Другую палову 2013 года правёў у арэндзе ў клубе «Акадэмія Пушкаша». У пачатку 2015 года вярнуўся ў Сербію, стаўшы іграком «Ягодзіны».

У жніўні 2016 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[2]. Замацаваўся ў асноўным складзе каманды ў цэнтры паўабароны, у сезоне 2017 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У сезоне 2018 стаў адным з ключавых ігракоў каманды, забіў 5 галоў у Лізе Еўропы, у тым ліку сваім дублем дапамог мінчанам атрымаць буйную хатнюю перамогу над санкт-пецярбургскім «Зенітам» (4:0). Па заканчэнні тэрміну кантракта ў лістападзе 2018 года пакінуў «Дынама»[3].

У снежні 2018 года падпісаў кантракт на 4,5 гады з тэль-авіўскім «Макабі»[4]. На полі з’яўляўся толькі эпізадычна, шмат прапусціў з-за траўм. У кастрычніку 2021 года пакінуў клуб.

У ліпені 2022 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Вайводзінай».

Міжнародная кар’ера

Выступаў за зборныя Сербіі да 19 і 23 гадоў.

Дасягненні

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі