Уладзімір Міхайлавіч Пракулевіч

(Пасля перасылкі з У. Пракулевіч)

Уладзі́мір Міха́йлавіч Пракуле́віч (2 снежня 1887, в. Красналукі, цяпер Чашніцкі раён, Віцебская вобласць, Беларусь — 20 жніўня 1938, Свярдлоўская вобласць) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, публіцыст, журналіст, юрыст. Адзін з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну 1920 г.

Уладзімір Міхайлавіч Пракулевіч
Род дзейнасціжурналіст, публіцыст
Дата нараджэння2 снежня 1887(1887-12-02)
Месца нараджэння
Дата смерці20 жніўня 1938(1938-08-20) (50 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
ЖонкаАльжбэта Пракулевіч (Пракапчук)
Елізавета Цітова
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Сустрэча беларускага нацыянальнага актыву ў Празе 30 снежня 1924 г. на 40-я угодкі смерці В. Дуніна-Марцінкевіча. Злева направа: Пётра Крачэўскі, Ніна Крачэўская і Уладзімір Пракулевіч
Магшот з крымінальнай справы, 1938 г.

Нарадзіўся ў сям’і земскага чыноўніка Барысаўскага павета. Скончыў Смаленскую гімназію (1907). У 1912 г. скончыў Маскоўскі ўніверсітэт, юрыдычны факультэт[заўв 1]. У часе вучобы быў сакратаром марксісцкага часопіса «Возрождение», загадчыкам аддзела хронікі ў газеце «Копейка». У часе Рэвалюцыі 1905—1907 гг. ўдзельнічаў у працы сацыял-дэмакратычных гурткоў (РСДРП і Бунду).

Да Першай сусветнай вайны працаваў «помощником столоначальника с низшим окладом» у Мінскай казённай палаце[1], з 1914 г. — у Мінскім акруговым судзе. У Мінску жыў у гатэлі Брысталь на Падгорнай вуліцы. З пачаткам вайны эвакуіраваўся ў Маскву, пазней — рахункавод у структуры Усерасійскага камітэта земскіх і гарадскіх саюзаў па забеспячэнні войска. З ліпеня 1917 г. у Мінску на судовых пасадах[2].

У 1918 г. абраны старшынёй Слуцкага з’езда міравых суддзяў. З прыходам бальшавікоў працаваў міравым суддзём у мястэчку Вызна, прыхільнік Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПСР). З узнаўленнем савецкай улады ў ліпені 1920 г. на пасадзе суддзі ў Слуцку[2].

Адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстання 1920 г., член прэзідыума Першага беларускага з’езда Случчыны.

У 1921 г. пераехаў у Вільню. Уваходзіў у склад Віленскага Беланацкама, сябар Загранічнага бюро БПСР. У 1922 г. у ліку 33 дзеячаў высланы польскімі ўладамі з Вільні. Жыў у Коўне[2]. Са жніўня 1923 г. дзяржаўны сакратар Урада БНР. З канца 1923 г. у Празе, удзельнічае ў нацыянальных арганізацыях беларускай эміграцыі. У Празе жыў па адрасе Benediktská ul. 1a, u K. Levy. Удзельнік 2-й Берлінскай беларускай палітычнай канферэнцыі, падпісаўся пад рэзалюцыяй аб ліквідацыі ўрада БНР[2].

З траўня 1926 г. у Савецкай Беларусі, жыве ў Менску. Працаваў у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР (намеснік дырэктара), адначасова сакратар бібліяграфічнай камісіі Інбелкульта.

19 ліпеня 1930 г. арыштаваны ДПУ БССР па сфабрыкаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі». Пастановай Калегіі АДПУ СССР ад 10 красавіка 1932 г. на пяць гадоў высланы ў г. Перм (Расія). У 1933 пераведзены ў Сарапул, а адтуль ў 1935 г. у Свярдлоўск. Працаваў пазаштатным юрыстам у гарадскім бюро тэхнічнага ўліку. Зноў арыштаваны УНКВД па Свярдлоўскай вобласці 9 студзеня 1938 г. і 10 ліпеня 1938 г. прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны 20 жніўня 1938 г[3]. Месца пахаванняў расстраляных у Свярдлоўску (цяпер Екацярынбург) — 12-ты кіламетр Маскоўскага тракту (аўтадарога Екацярынбург — Першаўральск, цяпер тут мемарыяльны комплекс)[3][4]. Па першым прысудзе рэабілітаваны 10 чэрвеня 1988 г., па другім 26 красавіка 1989 г[3].

Працы

  • Сыстэматычны сьпіс навуковых прац аб прыродзе Беларусі за 1926 і 1927 гг. // Запіскі аддзелу прыроды і гаспадаркі. Т. 1. Менск, 1928. С. 253—292.
  • Бібліяграфія Мазыршчыны // Наш край. № 8-9 (1928). С. 97—106.
  • Літаратура аб саматужных рамёствах і промыслах БССР за 1926-1928 гг. // Запіскі аддзелу прыроды і народнай гаспадаркі. Т. 3. Менск, 1929. С. 261—276.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі