Фенек (бронеаўтамабіль)

Фенек (нідэрл.: / ням.: Fennek) — лёгкі разведвальны бронеаўтамабіль, сумесная распрацоўка Германіі і Нідэрландаў.

Фенек
Выява
Названа адV. zerda
Краіна паходжання
ВытворцаKrauss-Maffei Wegmann[d]
РухавікДызельны рухавік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Створаны германскай фірмай Krauss-Maffei Wegmann і нідэрландскімі SP Aerospace і Vehicle Systems BV. Першы прататып завершаны ў 2000, а з 2001 пачалася серыйная вытворчасць. Першы ўзор быў прыняты на ўзбраенне Нідэрландаў у ліпені 2003 і ў Германіі ў снежні 2006.

Пастаўкі

Агульны заказ на бронеаўтамабілі склаў 612 машын, у тым ліку 410 для Каралеўскай нідэрландскай арміі і 202 для германскай арміі, у некалькіх варыянтах, уключаючы носьбіты СТУР. У 2007 годзе Германіяй была замоўлена дадатковая партыя з 10 машын.

Прымяненне

«Фенек» выконвае ролю аднаго з асноўных браняваных разведвальных сродкаў у германскай арміі і асноўнага — у нідэрландскай арміі, абедзве краіны таксама выкарыстоўвалі бронеаўтамабілі гэтага тыпу ў баявых дзеяннях у Афганістане. Шэраг машын разведкі можа дзейнічаць за лініяй фронту ў аўтаномным рэжыме да пяці дзён.

Узбраенне

Узбраенне тыповае для машын такога роду. Стандартнай зброяй з’яўляецца адзін 12,7-мм кулямёт Browning M2 у галандскай арміі і 7,62-мм Rheinmetall MG-3 у нямецкай. На машыну таксама можа ўсталёўвацца 40-мм аўтаматычны гранатамёт HK GMG.

«Фенек» таксама абсталёўваецца оптыкаэлектроннай сістэмай назірання і БПЛА Aladin[1][2].

На ўзбраенні

Заўвага

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі