Фіцрой (рака, упадае ў Каралавае мора)

Фіцро́й (англ.: Fitzroy River) — рака на ўсходзе Аўстраліі, у цэнтральнай частцы штата Квінсленд.

Фіцрой
англ. Fitzroy River
Мост праз раку Фіцрой, Ракгемптан, 1918 год
Мост праз раку Фіцрой, Ракгемптан, 1918 год
Характарыстыка
Даўжыня
  • 480 км
Басейн142 664 км²
Расход вады182[1] м³/с
Вадацёк
Выток 
 • Каардынаты23°37′39″ пд. ш. 149°46′02″ у. д.HGЯO
ВусцеКаралавае мора
 • Вышыня0 м
 • Каардынаты23°31′56″ пд. ш. 150°53′00″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэмаКаралавае мора
Краіна
РэгіёнКвінсленд
physical
выток
выток
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі больш за 450 км (ад вытоку ракі Дасон — 960 км)[1]. Плошча вадазбору 143 тыс. км²[1]. Сярэдні расход вады 182 м³/с[1]. Пачынаецца ў месцы зліцця рэк Макензі і Дасон, вытокі якіх знаходзяцца на схілах Вялікага Водападзельнага хрыбта. Упадае ў Каралавае мора Ціхага акіяна.

На рацэ маецца сістэма плацін і вадасховішчаў. За 40[2] км ад вусця — горад Ракгемптан, ад якога рака суднаходная[1].

Гісторыя

Упершыню рака была даследавана ў 1853 годзе даследчыкамі Чарльзам і Уільямам Арчэрамі (англ.: Charles and William Archer), якія назвалі яе ў гонар Чарльза Фіцроя, губернатара Новага Паўднёвага Уэльса[3][2].

Зноскі

Літаратура

  • Фицро́й // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 515. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
  • Фицро́й (Fitzroy) // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  • Фицро́й // Энциклопедический географический словарь (руск.). — М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. 717. — 800 с. — (Словари но­вого века). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-386-03063-6.

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі