Царква Святых апосталаў Пятра і Паўла (Каханавічы)

Свята-Петра-Паўлаўская царква — былы мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Каханавічы Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці[1].

Славутасць
Свята-Петра-Паўлаўская царква
55°51′47″ пн. ш. 28°07′59″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
АграгарадокКаханавічы
Дата пабудовы1876 год
Map

Гісторыя

Першае ўпамінанне пра царкву ў Каханавічах захаваў дакумент ад 1750 года пад назвай «Аб уступленні ў валоданне маёнткам Каханавічы Яўстафіем Храпавіцкім». На той час царква будавалася. Храм знаходзіўся каля могілак, якія зараз занялі і тэрыторыю былога храма. У 2010 годзе на месцы царквы быў знойдзены каменны крыж. Царква была драўлянай. Пасля 1876 года яна стала прыпісной, а ў 1884 годзе ужо ўлічана як старая, хаця дзейнічала яшчэ і ў 1897 годзе. У рэестрах 1909 года яна ўжо не ўпамінаецца.

У 1876 годзе ў была пабудавана каменная царква. Знаходзілася правабоч ад дарогі на Задзежжа, на правым беразе рэчкі Водзьгі. На гэтым месцы захаваўся друз з асобнымі фрагментамі ляпніны і тынкоўкі, цэлымі цаглінамі. Побач пад выраслымі клёнамі за ўзорыстай каванай агароджай захаваліся крыжы на безыменных магілах святароў.

Архітэктура

Манументальны храм быў вырашаны ў рэтраспектыўна-рускім стылі: званіца, трапезная, кубападобная малітоўная зала, апсіда з бакавой рызніцай. Белакаменны будынак пакрываў бляшаны зялёнай афарбоўкі дах, увянчаны маляўнічым пяцікупаллем, магутная чатырох’ярусная званіца завяршалася макаўкай. Атынкаваныя фасады чляніліся 20 вялікімі аконнымі праёмамі. Мела тры ўваходы. Унутры апсіда вылучалася вялікім іканастасам. У рэестрах 1884 года царква лічыцца як «штатная, каменная, цёплая».

У 1880 годзе на пасаду святара стаў 28-гадовы Яўстафій Кушын, які меў набедранік. Дыяканам у 1877 годзе быў 61-гадовы Іаан Багаслоўскі, псаломшчыкам — 24-гадовы Іосіф Ласкі.

Пры царкве было 37 дзесяцін зямлі.У прыходзе было зарэгістравана 3021 чалавек вернікаў (1510 — мужч., 1511 — жанч.).

Храм быў узарваны ў 1930-я гады[2].

Святары

  • Яўстафій Кушын (1880),
  • Іосіф Сялюцінскі (1897),
  • Генадзь Іуліянавіч Шавельскі (1914),
  • Сямён Антонавіч Фалюцінскі (1929).

Зноскі

Літаратура

  • Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.— 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі