Чорна-бела-чырвоны сцяг Германіі

Чорна-бела-чырвоны сцяг (ням.: Schwarz-Weiß-Rot Flagge) — афіцыйны сцяг Паўночнагерманскага саюза з 1867 года і Германскай дзяржавы з 1871 па 1919 і з 1933 па 1935 год.

Паўночнагерманскі саюз 1867—1871
Германская дзяржава 1871—1919
ВыкарыстаннеМаленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга
Прапорцыя2:3

Апісанне

Сцяг уяўляў з сябе гарызантальны трыкалор наступных колераў: чорны — наверсе, белы — у сярэдзіне і чырвоны — унізе. Палосы былі роўнавялікімі і сімвалізавалі нямецкае адзінства: чорны і белы колеру былі колерамі прускага сцяга, а чырвоны прысутнічаў на сцягах шматлікіх нямецкіх дзяржаў.

Гісторыя

Гэты сцяг першапачаткова выкарыстоўваўся як сцяг Паўночнагерманскага саюза, у які ўваходзілі нямецкія дзяржавы, якія знаходзіліся да поўначы ад ракі Маас. Прусія была галоўнай дзяржавай саюза. Пасля перамогі Прусіі і яе саюзнікаў над Францыяй у 1871 годзе была абвешчаная Германская імперыя. Чорна-бела-чырвоны сцяг стаў сцягам аб'яднанай Германіі. Пасля абвяшчэння Веймарскай рэспублікі ў 1919 годзе дзяржаўным сцягам стаў сцяг Германскага саюзачорна-чырвона-залаты. Але значная частка насельніцтва не прызнала новы сцяг, і на шматлікіх хатах дэманстратыўна вывешвалі чорна-бела-чырвоныя сцягі. Перад дзяржаўнымі ўстановамі, акрамя дзяржаўнага, вывешваўся гандлёвы сцяг — стары імперскі сцяг, у левым верхнім куце якога размяшчаўся дзяржаўны трыкалор. Уся нутрапалітычная гісторыя Веймарскай рэспублікі насычаная канкурэнцыяй двух сцягоў. У 1933 годзе Гітлер, які прыйшоў да ўлады, забараніў сцяг рэспублікі, і чорна-бела-чырвоны сцяг ізноў стаў дзяржаўным, толькі ў левую яго частку зараз быў дададзены чорны арол з чырвонымі лапамі, змешчаны на белы круглы шчыток. Але ўжо ў 1935 годзе сцяг быў афіцыйна забаронены, і выкарыстоўваўся нямецкай антынацысцкай арганізацыяй «Свабодная Германія». Пасля Другой сусветнай вайны саюзнікі забаранілі ўсе віды нямецкіх нацыянальных сцягоў, і чорна-бела-чырвоны сцяг канчаткова знік.

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі