Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 2012


Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2012 (англ.: 2012 UK Championship, таксама вядомы як 2012 williamhill.com UK Championship — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 1 па 9 снежня 2012 года на арэне Barbican Centre, у Ёрку, Англія. Турнір стаў 36-м розыгрышам чэмпіянату Вялікабрытаніі, які штогод праходзіць з 1977 года. Прызавы фонд турніру склаў £637,500, з якіх £125,000 атрымаў пераможца.

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2012
Фота
Сезон2012/2013
Тэрміны1 — 9 снежня 2012
АрэнаBarbican Centre
ГорадЁрк
КраінаАнглія
АрганізацыяWPBSA
СпонсарWilliam Hill plc
ФарматРэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд£637,500
Прызавыя пераможцы£125,000
Мінулы чэмпіёнСцяг Англіі Джад Трамп
Фінал
ПераможцаСцяг Англіі Марк Сэлбі
ФіналістСцяг Англіі Шон Мёрфі
Лік10:6
Статыстыка турніру
Найвышэйшая серыя147 (Джон Хігінс)
←2011Чэмпіянат Вялікабрытаніі2013→
Снукерны сезон 2012/2013
←Адкрыты чэмпіянат БалгарыіАдкрыты чэмпіянат Шатландыі→

Пераможца леташняга турніру, Джад Трамп, прайграў у першым жа матчы Марку Джойсу — 5:6. У фінальным матчы Марк Сэлбі гуляў супраць Шона Мёрфі. Гэта быў першы фінал чэмпіянатаў Вялікабрытаніі, у якім сустракаліся два англічаніны з 1992 года, калі тытул разыгрывалі Джымі Уайт і Джон Пэрат.

Пераможцам турніру стаў Марк Сэлбі, які выйграў чатыры партыі запар пры ліку 6:6 у фінальным матчы і пакінуў за сабой паядынак з лікам 10:6. На сваім шляху да тытула 29-гадовы англічанін перайграў валійцаў 21-гадовага Майкла Уайта (6:3) і Раяна Дэя (6:4), аўстралійца Ніла Робертсана ў чвэрцьфінале (6:4), Марка Дэвіса ў паўфінальным матчы (9:4) і Шона Мёрфі ў фінальным паядынку (10:6). Такім чынам, Сэлбі выйграў свой дзявяты прафесійны і трэці рэйтынгавы турнір, а таксама другое прафесійнае спаборніцтва ў сезоне (пасля Пол Хантэр Класік). Апроч таго, ён стаў дванаццатым снукерыстам у гісторыі, якія выйгравалі чэмпіянат Вялікабрытаніі і Мастэрс, а таксама вярнуў сабе першы радок рэйтынгу, абышоўшы па ачках Джада Трампа.

Турнір

Barbican Centre — месца праведзення чэмпіянату Вялікабрытаніі

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2012 года стаў 36-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1977 годзе і з 1984 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Турнір з'яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з Мастэрс і чэмпіянатам свету), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным рэйтынгавым турнірам пасля чэмпіянату свету. З самога заснавання чэмпіянат Вялікабрытаніі праходзіў у такіх гарадах Англіі, як Блэкпул (1977), Прэстан (1978—1997), Борнмут (1998—2000), Ёрк (2001—2006) і Тэлфард (2007—2010). У 2011 годзе першынства зноў вярнулася ў Ёрк, дзе з таго часу штогод праходзіць у Barbican Centre.

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2012 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся пятым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2012/2013.

Рэйтынгавыя ачкі

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2012 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і найбуйнейшы турнір у Кітаі — International Championship. На абодвух спаборніцтвах пераможцы атрымлівалі па 8000 ачкоў. Больш каштоўным турнірам (у плане рэйтынгу) з'яўляўся толькі чэмпіянат свету, пераможца якога атрымаў 10000 балаў.

ДасягненнеАчкіАчкі (СГ)[ра 1]
Пераможца
8000
Фіналіст
6400
Паўфіналісты
5120
Чвэрцьфіналісты
4000
1/8 фіналу
3040
1/16 фіналу
2240
1120
1/24 фіналу (квал.)
1840
920
1/32 фіналу (квал.)
1440
720
1/40 фіналу (квал.)
1040
520
1/48 фіналу (квал.)
640
320

Асноўная сетка

 Першы раўнд
да 6 перамог
Другі раўнд
да 6 перамог
Чвэрцьфіналы
да 6 перамог
Паўфіналы
да 9 перамог
Фінал
да 10 перамог
                        
1  Джад Трамп5 
48  Марк Джойс6 
 48  Марк Джойс2 
 14  Алістэр Картэр6 
14  Алістэр Картэр6
47  Стыў Дэвіс2 
 14  Алістэр Картэр6 
 9  Сцюарт Бінэм4 
9  Сцюарт Бінэм6 
40  Джэк Лісоўскі2 
 9  Сцюарт Бінэм6
 7  Стывен Магуайр4 
7  Стывен Магуайр6
31  Фергал О’Браен2 
 14  Алістэр Картэр8 
 4  Шон Мёрфі9 
6  Марк Уільямс3 
30  Марк Кінг6 
 30  Марк Кінг4
 70  Лука Брэсэль6 
11  Рыкі Уолдэн5
70  Лука Брэсэль6 
 70  Лука Брэсэль5
 4  Шон Мёрфі6 
12  Грэм Дот6 
18  Мартын Гоўлд5 
 12  Грэм Дот2
 4  Шон Мёрфі6 
4  Шон Мёрфі6
26  Роберт Мілкінс3 
4  Шон Мёрфі6
2  Марк Сэлбі10
3  Джон Хігінс6 
28  Майкл Холт3 
 3  Джон Хігінс5 
 16  Марк Дэвіс6 
16  Марк Дэвіс6
62  Цаа Юйпэн1 
 16  Марк Дэвіс6 
 13  Мэцью Стывенс4 
13  Мэцью Стывенс6 
23  Дамінік Дэйл1 
 13  Мэцью Стывенс6
 22  Марка Фу4 
8  Марк Ален3
22  Марка Фу6 
 16  Марк Дэвіс4
 2  Марк Сэлбі9 
5  Ніл Робертсан6 
25  Том Форд1 
 5  Ніл Робертсан6
 15  Бары Хокінс2 
15  Бары Хокінс6
35  Лян Вэньбо4 
 5  Ніл Робертсан4
 2  Марк Сэлбі6 
10  Дзін Цзюньхуэй4 
20  Раян Дэй6 
 20  Раян Дэй4
 2  Марк Сэлбі6 
2  Марк Сэлбі6
36  Майкл Уайт3 

Фінал

Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Леа Скальян.
Barbican Centre, Ёрк, Англія, 9 снежня 2012.
Шон Мёрфі (4)
Англія
6:10Марк Сэлбі (2)
Англія
Дзённая сесія: 64:11, 49:58 (54), 0:82 (66), 83:0 (83), 98:35 (98), 67:39, 0:81 (70), 1:77
Вячэрняя сесія: 72:67 (65 Мёрфі, 58 Сэлбі), 38:70, 53:63, 78:8, 34:79 (51), 0:107 (98), 31:64, 37:69
98Найвышэйшая серыя98
0Соценныя серыі0
3Серыі 50+6

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі