Шчаўе клубкаватае

від раслін

Шчаўе клубкаватае[3] (Rumex conglomeratus) — від кветкавых раслін сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae). Этымалогія: лац.: conglomeratus — «згрупаваныя разам»[4].

Шчаўе клубкаватае

Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rumex conglomeratus


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  20936
NCBI  242534
EOL  585263
IPNI  697003-1
TPL  kew-2424254

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна хуткага росту ад 30 да 80 сантыметраў вышынёй. Лісце базальнае і разеткавае, з хвосцікамі, авальна-ланцэтнае або авальна-даўгаватае, даўжынёй да 20 см і шырынёй 6 см. Суквецці: мяцёлка, дзе сабраны гермафрадытныя кветкі. Плод — сямянка, 1,6-1,9 мм, мае цёмна-чырвона-карычневы колер. Цвіце з чэрвеня па жнівень. Лік храмасом 2n = 20.

Распаўсюджанне

Радзіма: Афрыка: Алжыр; Лівія; Марока; Туніс; ПАР. Каўказ: Азербайджан; Грузія; Расія — Перадкаўказзе, еўрапейская частка. Азія: Таджыкістан; Туркменістан; Узбекістан; Афганістан; Кіпр; Іран; Ірак; Ізраіль; Іарданія; Ліван; Сірыя; Турцыя. Еўропа: Беларусь; Малдова; Украіна; Бельгія; Чэхія; Германія; Венгрыя; Нідэрланды; Польшча; Славакія; Данія; Ірландыя; Швецыя; Вялікабрытанія; Індыя; Боснія і Герцагавіна; Балгарыя; Харватыя; Грэцыя; Італія; Паўночная Македонія, Мальта, Чарнагорыя, Румынія, Сербія; Славенія; Францыя; Партугалія; Іспанія. Натуралізаваны: Партугалія — Азорскія астравы, Мадэйра; Іспанія — Канарскія астравы; Аўстралія; Новая Зеландыя; Канада; Мексіка; Злучаныя Штаты; Аўстралія; Аргенціна; Чылі; Эквадор; Перу.

Расце на вільготнай, багатай глебе. Расліна характэрна для абласцей вільготных траў: канавы, затокі, абрашаныя поля, вільготныя лугі і вільготныя лясныя сцяжынкі.

Галерэя

Зноскі

Спасылкі