Балгарыя

краіна ва Усходняй Еўропе

Балга́рыя (балг.: България), Рэспу́бліка Балга́рыя (балг.: Република България), альтэрн.: Баўга́рыя — краіна, якая знаходзіцца ва ўсходняй частцы Балканскага паўвострава ў паўднёва-ўсходняй Еўропе.

Рэспубліка Балгарыя
балг.: Република България
Герб Балгарыі
Сцяг БалгарыіГерб Балгарыі
Дэвіз: «Съединението прави силата»
Гімн: «Мила Родино»
Заснавана681
Дата незалежнасці5 верасня 1908 (ад Асманскай імперыі)
Афіцыйная моваБалгарская
СталіцаСафія
Найбуйнейшыя гарадыСафія, Плоўдзіў, Варна, Бургас, Русэ, Стара-Загора, Плевен, Добрыч, Слівен, Шумен
Форма кіраванняПарламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Румен Радзеў
Іляна Ётава
Мікалай Дэнкаў
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
105-я ў свеце
110.994 км²
0,3
Насельніцтва
• Ацэнка (2017)
Шчыльнасць

7.050.034 чал. (98-я)
66,2 чал./км²  (139-я)
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2012)
  • На душу насельніцтва

$103,816 млрд  (66-ы)
$14.312  (69-ы)
ВУП (намінал)
  • Разам (2012)
  • На душу насельніцтва

$51,020 млрд  (72-ы)
$7.033  (76-ы)
ІРЧП (2013)0,782 (высокі) (57-ы)
ЭтнахаронімБалгары
ВалютаБалгарскі леў
Інтэрнэт-дамен.bg
Код ISO (Alpha-2)BG
Код ISO (Alpha-3)BGR
Код МАКBUL
Тэлефонны код+359
Часавыя паясы+2

Насельніцтва Балгарыі 7,4 мільёна жыхароў пераважна ўрбанізавана і, збольшага, сканцэнтравана ў адміністрацыйных цэнтрах 28-мі абласцей. Большасць камерцыйных і культурных мерапрыемстваў краіны праходзяць у сталіцы і найбуйнейшым горадзе Сафіі, насельніцтва якой перавышае 1,2 мільёна чалавек. Балгарыя мае сухапутныя межы з Румыніяй на поўначы, Турцыяй і Грэцыяй на поўдні, а таксама Сербіяй і Паўночнай Македоніяй на захадзе. На ўсходзе краіна абмываецца Чорным морам.

Арганізаваныя дагістарычныя культуры пачалі развівацца на цяперашніх балгарскіх землях у перыяд неаліту. Старажытная гісторыя краіны бачыла прысутнасць фракійцаў, грэкаў і рымлян. У 681 годзе была створана адзіная балгарская дзяржава, Першае Балгарскае царства, якое дамінавала на большай частцы Балканаў і з'яўлялася культурным цэнтрам славян у Сярэднявеччы. Пасля падзення Другога Балгарскага царства ў 1396 годзе тэрыторыя краіны на пяць стагоддзяў апынулася пад уладай Асманскай імперыі. Расійска-турэцкая вайна 1877—1878 гадоў прывяла да стварэння трэцяй балгарскай дзяржавы — Княства Балгарыя. У наступныя гады дзяржава мела шэраг канфліктаў з краінамі-суседкамі, у выніку чаго Балгарыя супрацоўнічала з Германіяй у абедзвюх сусветных войнах. У 1946 годзе Балгарыя стала аднапартыйнай сацыялістычнай дзяржавай у складзе Усходняга блока, падкантрольнага СССР. У снежні 1989 года кіруючая камуністычная партыя дазволіла правядзенне шматпартыйных выбараў, якія прывялі да пераходу Балгарыі да дэмакратычнага ладу і рынкавай эканомікі.

Сучасная палітычная структура Балгарыі адносіцца да прыняцця дэмакратычнай канстытуцыі ў 1991 годзе. Балгарыя з'яўляецца унітарнай парламенцкай рэспублікай з высокай ступенню палітычнай, адміністрацыйнай і эканамічнай цэнтралізацыі. Дзяржава з'яўляецца членам многіх міжнародных арганізацый, уключаючы Еўрапейскі саюз, НАТА і Савет Еўропы, адной з заснавальніц Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ), а таксама тры разы займала месца ў Савеце бяспекі ААН.


Фізіка-геаграфічная характарыстыка

Геаграфічнае становішча

Балгарыя знаходзіцца ў Паўднёвай Еўропе на ўзбярэжжы Чорнага мора, ва ўсходняй частцы Балканскай паўвострава. З поўначы мяжуе з Румыніяй, на захадзе з Сербіяй і Паўночнай Македоніяй, а на поўдні з Грэцыяй і Турцыяй. Сталіцай краіны з'яўляецца Сафія (1,1 млн чалавек), іншымі буйнымі гарадамі з'яўляюцца Плоўдзіў, Варна, Бургас, Русэ, Стара-Загора, Плевен і Враца.

Агульная мяжа складае 1808 км, даўжыня ўзбярэжжа 379 км. Працягласць межаў з суседнімі краінамі складае: Румынія — 608 км, Грэцыя — 494 км, Сербія — 318 км, Турцыя — 240 км, Паўночная Македонія — 148 км.

Рэльеф

Каля 60 % плошчы Балгарыі займаюць горы і ўзвышшы, сярэдняя вышыня паверхні краіны складае каля 470 м над узроўнем мора.

Уздоўж паўночнай мяжы краіны цягнецца Прыдунайская нізіна, якая займае ўсю поўнач Балгарыі. У цэнтральнай частцы краіны знаходзіцца асноўны горны масіў Балгарыі — Балканскія горы. У паўднёва-заходняй Балгарыі, на мяжы з Грэцыяй знаходзяцца горы Радопы, Рыла і Пірын, тут жа знаходзіцца самы высокі пункт Балканскага паўвострава гара Мусала (2925 м). Паўднёва-ўсходнюю частку Балгарыі займае Горнафракійская нізіна, а на поўдзень ад яе, на мяжы з Турцыяй, невысокія горы Сакар і Странджа. Самымі высокімі пунктамі Балгарыі з'яўляюцца Мусала (2825 м), Віхрэн (2915 м) і Ботэў (2376 м).

Клімат

Клімат Балгарыі ўмераны, цёплы, кантынентальны, сухі, на ўзбярэжжы мора — субтрапічны, вільготны. У гарах існуе кліматычная пояснасць. Сярэдняя тэмпература паветра ў студзені складае ад −6 °C у гарах, −3 °C у цэнтральнай частцы краіны і да 2 °C у паўднёвай частцы. У ліпені адпаведна ад 18 °C, 23 °C i 25 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў ад 450 мм на поўначы да 1200 мм у гарах.

Гісторыя

Балгарская дзяржава, так званае Першае Балгарскае царства, паўстала ў 6811018 па 1186 — пад уладай Візантыі).

Другое Балгарскае царства існавала з 1187 па 1396 год.

У канцы XIV стагоддзя Балгарыя была заваявана Асманскай імперыяй. Вызваленая пасля паражэння Турцыі ў вайне з Расіяй 18771878.

З 1879 — княства на чале з нямецкім прынцам Аляксандрам, якога змяніў Фердынанд, з 1908 — незалежнае царства.

У 19121913 удзельнічала ў Балканскіх войнах, у выніку якіх атрымала тэрыторыі ў Македоніі і Фракіі, што раней належалі Асманскай імперыі, і выхад да Эгейскага мора.

У Першай сусветнай вайне выступіла на баку Германіі. Пацярпеўшы паражэнне, пазбавілася значнай часткі сваёй тэрыторыі і выхаду да Эгейскага мора.

Пасля перавароту 1923 года да ўлады прыйшоў фашысцкі ўрад.

У сакавіку 1941 года ўключаная ў Берлінскі пакт 1940, на яе тэрыторыю былі ўведзены нямецкія войскі. Балгарыя атрымала часткі тэрыторый Югаславіі і Грэцыі. У верасні 1944 урад цара Барыса III быў скінуты ў выніку ўварвання савецкай арміі; Балгарыя абвясціла вайну Германіі.

15 верасня 1946 абвешчаная Народная Рэспубліка Балгарыя, якая развівалася па сацыялістычным шляху.

У 1989 у Балгарыі пачаліся глыбокія эканамічныя і палітычныя рэформы.

З 15 лістапада 1990 краіна называецца Рэспублікай Балгарыя.

З 1 студзеня 2007 года Балгарыя ўваходзіць у Еўрасаюз.MUIE BULGARIA

Дзяржаўны лад і палітыка

Згодна з канстытуцыяй прынятай 12 ліпеня 1991 года Балгарыя з'яўляецца рэспублікай, кіраўніком якой з'яўляецца прэзідэнт, які выбіраецца разам з віцэ-прэзідэнтам, у прамых выбарах на пяцігадовы тэрмін. Кіраўніком ураду з'яўляецца прэм'ер-міністр, які назначаецца прэзідэнтам.

Заканадаўчая ўлада

Будынак Народнага Сходу.
Дзеючы прэм'ер-міністр Балгарыі Бойка Барысаў.

Заканадаўчая ўлада прадстаўлена Народным сходам (Народно събрание), які складаецца з 240 дэпутатаў. Дэпутаты выбіраюцца на чатырохгадовы тэрмін.

Дыяграма, якая паказвае партыйны склад Народнага Сходу склікання 2014 года. Каляровыя часткі адлюстроўваюць прапорцыі прадстаўніцтва партый. Адпаведнасць колеру пэўнай партыі паказана ў табліцы справа.
КолерПартыяМесцаў
Урадавыя партыі (113)
ГЕРБ84
Рэфарматараскі блок18
АБА11
Партыі, якія падтрымліваюць урад (18)
Патрыятычны фронт18
Апазіцыйныя партыі (109)
Кааліцыя за Балгарыю (БСП — Левая Балгарыя)38
РПС30
Балгарыя без цэнзуры14
Атака11
Рэфарматараскі блок (факт. ДМБ)5
Незалежныя11
Усяго месцаў240

Адміністрацыйны падзел

З 1999 года Балгарыя дзеліцца на 28 абласцей (област), якія, сваімі межамі супадаюць з 28 акругамі, што існавалі да 1987 года. З 1987 да 1999 года краіна была падзелена на дзесяць вялікіх абласцей.

Назва кожнай вобласці супадае з назвай яго сталіцы. Сафія з'яўляецца адначасова і сталіцай вобласці і асобным горадам.

Вобласці дзеляцца на драбнейшыя адміністрацыйныя адзінкі — раёны (община).

Рэгіёны планавання:      Паўднёва-заходні      Паўднёва-усходні      Паўднёва-цэнтральны
     Паўночна-заходні      Паўночна-усходні      Паўночна-цэнтральны
ВобласцьСталіцаПлошча, км²НасельніцтваВобласцьСталіцаПлошча, км²Насельніцтва
1[ап 1]БлагаеўградскаяБлагоеўград6449323,55215ПлоўдзіўскаяПлоўдзіў5972683,027
2БургаскаяБургас7748415,81716РазградскаяРазград2639125,190
3ВарнаўскаяВарна3819475,07417РусэнскаяРусэ2803235,252
4ВідынскаяВідын3032101,01818СафійскаяСафія7062247,489
5ВялікатырноўскаяВяліка-Тырнава4661258,49419Горад Сафія13481,291,591
6ГаброўскаяГабрава2023122,70220СілістранскаяСілістра2846119,474
7ДабрыцкаяДобрыч4719189,67721СлівенскаяСлівен3544197,473
8КырджалійскаяКырджалі3209152,80822СмалянскаяСмолян3192121,752
9КюстэндзілскаяКюстэндзіл3051136,68623СтаразагорскаяСтара-Загора5151333,265
10ЛовецкаяЛовеч4128141,42224ТырговішцкаяТырговіштэ2558120,818
11МантанскаяМантана3635148,09825ВрацкаяВраца3619186,848
12ПазарджыкскаяПазарджык4456275,54826ХаскаўскаяХаскава5533246,238
13ПернікскаяПернік2394133,53027ШуменскаяШумен3389180,528
14ПлевенскаяПлевен4653269,75228ЯмбальскаяЯмбал3355131,447

Насельніцтва

Колькасць, рассяленне

У канцы 2007 года, згодна са звесткамі Нацыянальнага Статыстычнага Інстытута Балгарыі колькасць насельніцтва склала 7 640 240 чалавек, у тым ліку 3 699 690 мужчын (48,4 %) і 3 940 550 жанчын (51,6 %). У 2006 годзе гарадcкое насельніцтва склада 5 403,2 тыс. чалавек ці 70,7 % агульнай колькасць насельніцтва, сельскае — 2 237 тыс. чалавек (29,3 %). З 1990 года колькасць насельніцтва Балгарыі скарацілася прыкладна на 1 млн чалавек як у выніку натуральнага скарачэння (з 1990 г. смяротнасць перавышае нараджальнасць), так і ў выніку міграцыі за межы краіны. Сярэдні ўзрост насельніцтва ў 2006 годзе склаў 41,4 года, павялічыўшыся ў параўнанні з 2000 годам на 1,5 года.

Гарады

Мовы

На балгарскай мове размаўляе 84,5 % насельніцтва, на турэцкай — 9,6 %, на цыганскай — 4,1 %.

Рэлігійны склад

Праваслаўнымі хрысціянамі з'яўляюцца 82,6 % насельніцтва, мусульманамі — 12,2 %, каталікамі — 0,6 %, пратэстантамі — 0,5 %.

Эканоміка

Эканамічныя рэформы 1989 года знялі цэнтральнае планаванне балгарскай эканомікі, дазволілі існуючым прамысловым прадпрыемствам займацца эканамічнай дзейнасцю самастойна, шмат з іх былі прыватызаваны.

Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі краіны застаюцца пшаніца і кукуруза, а так сама сланечнік, тытунь, бавоўна, памідоры, агуркі і перац. Значную частку сельскай гаспадаркі Балгарыі займае вырошчванне вінаграду для вытворчасці віна, а так сама садавінных дрэваў (яблыкаў, сліваў і г.д.). Балгарыя з'яўляецца асноўным экспарторам ружавага алею. Жывёлагадоўля заснавана на гадаванні авечак, кароваў і свінняў. Увогуле жывёлагадоўля, разам з лесанарыхтоўкамі займаюць усё большае значэнне ў сельскай гаспадарцы Балгарыі. Акрамя гэтага развіццё атрымала і рыбалоўства. Акрамя актыўнай рыбнай лоўлі ў Чорным моры, балгарскі рыбны флот павялічвае сваю актыўнасць у Атлантычным акіяне і Міжземным моры.

Горная прамысловасць краіны канцэнтруецца ў асноўным вакол здабычы медзі і жалезнай руды, але акрамя гэтага існуюць невялікія радовішчы каменнага вуглю, нафты і прыроднага газу. Гідаэлектрастанцыі забяспечваюць каля 10 % энергетычных запатрабаванняў Балгарыі, 60 % электрычнасці атрымліваецца ад цеплавых электрастанцыяў, астатняя частка электрычнасці атрымліваецца на АЭС.

Значную ролю ў прамысловасці Балгарыі грае вытворчасць сталі, медзі, цынку, волава, а так сама машынаў і абсталявання, хімікаліяў і прадукцыі харчовай галіны прамысловасці.Важнае месца займае і турызм, асабліва на ўзбярэжжы Чорнага мора.

Краіна мае добра развітую дарожную сетку, акрамя гэтага актыўна выкарыстоўваецца марскі і паветраны транспарт. Галоўнымі марскімі портамі з'яўляюцца Варна і Бургас.

Вядомыя асобы

Крыніцы

Спасылкі