Эдвін Лэндсір

Эдвін Генры Лэндсір (Ландсір) (англ.: Edwin Henry Landseer, 7 сакавіка 1802, Лондан — 1 кастрычніка 1873, Лондан) — англійскі мастак і скульптар эпохі рамантызму. Вядомы, у прыватнасці, і як стваральнік бронзавых літых скульптур жывёл (аленяў, львоў). Яму належаць статуі львоў ля падножжа калоны Нельсана на Трафальгарскай плошчы.

Эдвін Лэндсір
англ.: Edwin Henry Landseer
Фатаграфія
Дата нараджэння7 сакавіка 1802(1802-03-07)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці1 кастрычніка 1873(1873-10-01)[1][2][…] (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
БацькаДжон Лэндсір[d]
МаціДжэйн Потс[d][4]
Род дзейнасцімастак, скульптар, архітэктурны чарцёжнік, майстар афорту
Жанрпейзаж, анімалістыка, анімалістычны жывапіс[d][5] і партрэт[5]
Вучоба
Мастацкі кірунакрамантызм[6]
Член у
Узнагароды
Ордэн за заслугі ў мастацтве і навуцы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Эдвін Лэндсір быў малодшым сынам гравёра па медзі Джона Лэндсіра; адным з яго братоў быў мастак Чарлз Лэндсір. Навучаўся жывапісу ў свайго бацькі і ў мастака Бенджаміна Р. Хейдана. У 1814 годзе ён упершыню выставіў свае карціны на Летняй выстаўцы ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў, а ў 1815 годзе паступіў у школу пры акадэміі. У 1824 годзе Лэндсір упершыню наведаў горную Шатландыю і з таго часу неаднаразова прыязджаў туды на эцюды. Па шатландскіх матывах мастак стварыў цэлы шэраг палотнаў, многія з якіх выстаўлены ў найбуйнейшых музеях Вялікабрытаніі (напрыклад, у Эдынбургскім Нацыянальным музеі Шатландыі).

У 1826 годзе Лэндсір стаў членам-карэспандэнтам Каралеўскай акадэміі мастацтваў, у 1831 годзе — правадзейным яе членам. У 1850 годзе ўзведзены каралевай у рыцарскае званне. У 1866 годзе Эдвін Лэндсір быў абраны прэзідэнтам Каралеўскай акадэміі, аднак адмовіўся ад гэтай пасады.

Зноскі

  • а б https://data.bnf.fr/ark:/12148/cb14978087j
  • Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  • а б https://rkd.nl/explore/artists/47827
  • https://www.tate.org.uk/art/artworks/landseer-a-scene-at-abbotsford-n01532
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі