Энтані Джэймс Поўсан

Энтані Джэймс Поўсан, вядомы таксама як Тоні Поўсан (англ.: Anthony James Pawson; 18 кастрычніка 1952, Мейдстан, графства Кент, Англія — 7 жніўня 2013, Таронта, Антарыа, Канада) — канадскі малекулярны біёлаг брытанскага паходжання.

Энтані Джэймс Поўсан
Дата нараджэння18 кастрычніка 1952(1952-10-18)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці7 жніўня 2013(2013-08-07)[1] (60 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасцімалекулярны біёлаг, выкладчык універсітэта, хімік, біяхімік, біёлаг, мікрабіёлаг
Навуковая сферамікрабіялогія[2]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1994), Канадскага каралеўскага таварыства, Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2004) і Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук. Лаўрэат найпрэстыжнейшых узнагарод.

Вядомы рэвалюцыйнымі працамі ў галіне ўнутрыклетачнай перадачы сігналу, малекулярных механізмаў адказу клетак на вонкавыя сігналы і міжклеткавага ўзаемадзеяння. Поўсан ідэнтыфікаваў бялковы дамен SH2 (ад англ.: Src Homology 2), які валодае здольнасцю звязваць рэшткі фасфараляванага тыразіну (фасфараляванне рэшткаў тыразіну ў бялках з’яўляецца распаўсюджаным спосабам перадачы сігналу ўнутры клеткі). Пасля выяўлення SH2 мноства копій гэтага некаталітычнага дамена былі выяўлены ў розных бялках, якія ўдзельнічаюць у перадачы сігналу.

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі