Юрыдыкі

(Пасля перасылкі з Юрыдыка)

Юрыдыкі (лац.: jurisdictio — судаводства) — у ВКЛ з 15 стагоддзя адміністрацыйна адасобленыя часткі гарадоў ці прадмесцяў, якія былі пад уладай феадала, царквы або манастыра і на жыхароў якіх не пашыралася судовая і адміністрацыйная ўлада гарадскога самакіравання. Узніклі ў выніку перасялення прыгонных на ўчасткі ці ў дамы, якія належалі феадалам у гарадах, або перасялення саміх гараджан у межах гарадскіх уладанняў феадала. У кожнай юрыдыкі яе ўласнік прызначаў старасту або войта, засноўваў судовы орган на ўзор гарадской рады. Гарадское самакіраванне дамагалася скасаванне юрыдыкі, забараняла мяшчанам пераход на юрыдыкі пад пагрозай выгнання з горада. Пасля Люблінскай уніі 1569 года пашырэнню юрыдыкі на Беларусі садзейнічала ўмацаванне пазіцый і рост уладанняў каталіцкай царквы. Юрыдыкі паскорылі працэс канцэнтрацыі ў гарадах рамесніцтва і гандлю, што спрыяла пашырэнню іх ролі як цэнтраў дробнатаварнай вытворчасці і абмену. У той жа час пашырэнне юрыдыкі ўзмацняла ўплыў феадальнай анархіі на гарады, што перашкаджала іх эканамічнаму развіццю і працэсу саслоўнай кансалідацыі. Юрыдыкі скасаваны сеймамі 1764 і 1791 гадоў.

Літаратура

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі