Якім Іванавіч Янакаў

Якім Іванавіч Янакаў (10 чэрвеня 1943, Гумбаці  (руск.), Цалскі раён  (руск.), Грузінская ССР22 чэрвеня 2017[1]) — генерал-лейтэнант авіяцыі, заслужаны ваенны лётчык СССР, кандыдат ваенных навук, удзельнік эфіопа-эрытрэйскага канфлікту 1998—2000 гадоў. Вербаваў і курыраваў дзейнасць расійскіх ваенных спецыялістаў, якія ваявалі на баку Эфіопіі.

Якім Іванавіч Янакаў
Дата нараджэння10 чэрвеня 1943
Месца нараджэння
Дата смерці22 чэрвеня 2017
Прыналежнасць ВПС СССР (1965—1991)
ВПС РФ (1991—1998)
ВПС Эфіопіі  (руск.) (1998—2000)
Род войскаўавіяцыя
Званнегенерал-лейтэнант
КамандаваўГрупа расійскіх ваенных спецыялістаў у Эфіопіі
Бітвы/войныЭфіопа-эрытрэйская вайна

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і грузінскіх грэкаў  (руск.). Вучыўся ў Гумбацкай грузінскай, Цалскай і Тбіліскай рускіх школах[2]. У 16 гадоў Янакаў запісаўся ў авіяклуб[1].

У 1965 годзе скончыў Ейскае вышэйшае авіяцыйнае вучылішча  (руск.)[1]. Стаў працаваць у гэтай жа установе ў якасці лётчыка-інструктара. У 1972 годзе Янакаў скончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя Ю. А. Гагарына і з тых часоў ён знаходзіўся на кіруючых пасадах: камандзір эскадрыллі, затым камандзір палка. У 1983—1987 гадах з’яўляўся начальнікам Барнаульскай вышэйшай авіяцыйнай школы  (руск.)[2]. Пасля прызначаны 1-м намеснікам камандуючага ВПС Прыволжска-Уральскай акругі, у 1989 — намеснікам начальніка ваенна-навучальных устаноў ВПС СССР, у 1994 — начальнікам упраўлення ваеннай адукацыі ВПС[1].

У 1998 годзе Якім Янакаў звольніўся з арміі па ўзросце[1]. У гэты ж перыяд з’язджае ў Эфіопію, дзе займаўся вярбоўкай былых расійскіх вайскоўцаў для ўдзелу ў вайне супраць Эрытрэі[3], знаходзячыся ў якасці кансультанта галоўнакамандуючага ВПС і СПА Эфіопіі (з адабрэння МЗС Расіі)[4]. У 2000 годзе быў у групе замежных саветнікаў, якія рыхтавалі майскае наступленне эфіопскай арміі[5].

У 2004 годзе становіцца першым намеснікам кіраўніка дырэктара авіякампаніі «Прогресс»[4].

Гл. таксама

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі