Я не вярнуся

драма

«Я не вярнуся» (руск.: Я не вернусь) — драма, знятая ў 2014 годзе кінастудыяй «Беларусьфільм», кінакампаніяй «СТБ» (Расія), «Хельсінкі-фільмі» (Фінляндыя), «Амрыён» (Эстонія).

Я не вярнусяM:
Жанрдраматычны фільм
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
КінакампаніяSTV[d], Беларусьфільм і Kazakhfilm[d]
Працягласць95 хв.
Краіна
Моваанглійская і руская
Год2014
IMDbID 2637844

Аўтар сцэнарыя — Яраслава Пуліновіч пры ўдзеле Алега Газэ. Рэжысёр-пастаноўшчык — Ільмар Рааг. Аператар-пастаноўшчык — Туома Хутры Мастак-пастаноўшчык — Анастасія Карымуліна, Павел Шапо. Кампазітар — Пану Аалці. У ролях — Паліна Пушкарук, Віка Лабачова, Андрэй Астраханцаў.

Сюжэт

Маладая выкладчыца ўніверсітэта Ганна знаходзіцца на парозе сваёй прафесійнай кар'еры, супраць яе высунута фальшывае абвінавачванне ў захоўванні наркотыкаў. Усе яе ранейшыя прыхільнасці не вытрымліваюць гэтай праверкі на трываласць — сябры адварочваюцца ад яе, і ўсе планы на заваяванне свету раптоўна разбураюцца. Карыстаючыся сваёй дзіцячай знешнасцю, Ганна шукае прытулку ў дзіцячым прыёмніку-размеркавальніку. Там яна сустракае Крысціну, замкнёную 13-гадовую дзяўчынку, якая марыць збегчы да сваёй бабулі ў Казахстан. Ганна прымае рашэнне збегчы з размеркавальніка разам з Крысцінай.

Узнагароды

  • Гран-пры «Film Festival by the Sea» (Галандыя)
  • Гран-пры «Lets Cee Film Festival» (Аўстрыя)
  • Прыз Прэзідэнта Беларусі «За гуманізм і духоўнасць у кіно», Мінскі Міжнародны кінафестываль «Лістапад»
  • Узнагарода Special Jury Mention (Спецыяльная згадка журы), XIII Міжнародны кінафестываль Tribeca, ЗША, Нью-Ёрк
  • Прыз «За прафесійныя дасягненні», VIII Міжнародны кінафестываль імя Андрэя Таркоўскага «Зеркало» (Іванава, Расія)
  • Прыз «За лепшую жаночую ролю другога плана» — Вікторыя Лабачова, Мінскі Міжнародны кінафестываль «Лістапад»

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі