Карпападобныя

(Пасля перасылкі з Cypriniformes)

Карпападобныя (Cypriniformes) — атрад рыб класа прамянёвапёрых.

Карпападобныя

Карась
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cypriniformes


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  162846
NCBI  7952
EOL  3194
FW  64193

Апісанне

Выдзяляюцца 3 падатрады: харацынападобныя з 16 сямействамі, гімнотападобныя з 4 сямействамі, карпавідныя з 7 сямействамі. Каля 3 тыс. відаў.

Харацынападобныя (напр., піраньі, прахіподы) — жыхары прэсных субтрапічных і трапічных вод Амерыкі і Афрыкі. Іх характэрная адзнака — тлушчавы плаўнік (як у ласасёвых). Многія віды падатрада разводзяць у акварыумах (капеіны, неоны). Гімнотападобныя жывуць у прэсных водах Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі. У большасці прадстаўнікоў падатрада цела моцна выцягнутае, сціснутае з бакоў, звычайна адсутнічаюць спінны і хваставы (можа быць маленькі) плаўнікі. У многіх відаў ёсць электрычныя органы (электрычны вугор). Карпавідныя жывуць у прэсных вадаёмах Еўразіі, Афрыкі і Паўночнай Амерыкі. Некаторыя віды выходзяць у мора. Характэрная іх рыса — зубы размешчаны на ніжніх глоткавых касцях шчэлепнага апарата. Плавальны пузыр з двума ці больш аддзеламі, злучаны з кішэчнікам. На Беларусі 19 родаў, 25 відаў; некаторыя віды інтрадукаваныя (амуры, таўсталобікі).

Даўжыня ад 2 см да 1,7 м. Цела ўкрыта цыклоіднай луской або голае. Маюць вебераў апарат. Брушныя плаўнікі за груднымі.

Жывуць у рэках, азёрах, сажалках. Кормяцца беспазваночнымі, воднай расліннасцю, дэтрытам, ёсць драпежнікі (жэрах).

Нераст адбываецца вясной і ў пачатку лета.

Сярод Карпападобных многа прамысловых рыб, з іх на Беларусі пашыраны гусцяра, лешч, лінь, плотка, сазан, карп, карась залаты, карась сярэбраны і інш. Аб'екты промыслу, спартыўнай лоўлі, сажалкавага і акварыумнага развядзення, акліматызацыі.

Гл. таксама

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі