Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Астрашыцка-Гарадоцкага раёнаМінскай акругіБССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Астрашыцка-Гарадоцкім раёне БССР. З 18 студзеня 1931 года сельсавет у межах гарадской рысы горада Мінска, з 26 мая 1935 года ў складзе Мінскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 9 жніўня 1979 года ў склад новаўтворанага Бараўлянскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты: вёскі Курганы, Лескаўка і пасёлак Вопытны[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5730 чалавек[3], з іх 86,5 % — беларусы, 9,7 % — рускія, 1,9 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 7031 чалавек[5].
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.