Жанна Ісмаілаўна Аюпава | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 кастрычніка 1966(1966-10-12) (57 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | балерына |
Узнагароды |
Жанна Ісмаілаўна Аюпава (нар. 12 кастрычніка 1966, Петразаводск) — савецкая і расійская артыстка балета, балетны педагог. Народная артыстка Расіі (2008). Мастацкі кіраўнік Акадэміі рускага балета імя А. Я. Ваганавай з 2013 года[1], рэпетытар Міхайлаўскага тэатра.[2]
У 1984 годзе скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (вучаніца Нінелі Кургапкінай) і была прынята ў трупу ДАТОБ імя С. М. Кірава. З 1987 года — салістка.
У цяперашні час — першы прарэктар і мастацкі кіраўнік Акадэміі рускага балета імя А. Я. Ваганавай.[3] З 2000 года — педагог-рэпетытар Міхайлаўскага тэатра.[2] У 2010 годзе ўваходзіла ў склад журы нацыянальнай тэатральнай прэміі «Залатая маска».[4]