Серафім Міхайлавіч Лебедзеў
Інструменты
Агульныя
Друк/экспарт
У іншых праектах
Серафім Міхайлавіч Лебедзеў | |
---|---|
Нараджэнне | 2 студзеня 1904(1904-01-02) |
Смерць | 30 красавіка 1988(1988-04-30) (84 гады) |
Партыя | |
Прыналежнасць | СССР |
Званне | капітан |
Бітвы | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Серафім Міхайлавіч Лебедзеў (2 студзеня 1904, Міхайлаў, Разанская губерня, Расійская імперыя — 30 красавіка 1988, Гомель[2][3]) — беларускі савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, публіцыст.
Член УКП(б) з 1927 г.[4] У верасні таго ж года прызваны на службу ў Чырвоную Армію[2].
Станам на 1941 г. (да ліпеня?) займаў пасаду 1-га сакратара Савецкага раённага камітэта КП(б)Б (Беласток)[4]. Ва ўзнагародных дакументах 1943 г. пазначаны як сакратар Беластоцкага гаррайкама КП(б)Б[5].
На пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў ліпені-жніўні 1941 г. — старшыня Выканаўчага камітэта Гомельскага гарадскога Савета[4]. Вядома пра яго ўдзел ў арганізацыі эвакуацыі гісторыка-культурных каштоўнасцей з гомельскага музея. З дапамогай камсамольцаў-энтузіястаў пад яго кіраўніцтвам на вакзал для адпраўкі ў савецкі тыл была дастаўлена 500-кілаграмовая бронзавая статуя багіні міру — скульптура ХІХ ст., якая першапачаткова знаходзілася на магіле М. П. Румянцава[6]
З лютага 1942 г. працаваў па асаблівых даручэннях пры Ваенным Савеце 3-й ударнай арміі. З красавіка таго ж года — адказны арганізатар ЦК КП(б) пры Паўночна-Заходняй групе. Займаўся пашырэннем літаратуры у тыле праціўніка. Праводзіў работу па здабычы зброі і боепрыпасаў для партызанскіх атрадаў Беларусі[5].
З красавіка 1943 г. працаваў у аператыўным аддзеле Беларускага штаба партызанскага руху, займаўся пытаннямі партызанскага руху па Гомельскай вобласці, спрыяў арганізацыі баявой антынацысцкай дзейнасці на Гомельшчыне[5].
Пасля вызвалення Гомеля ад нямецкіх нацысцкіх захопнікаў займаў пасаду намесніка старшыні Выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета (лістапад 1943 — 1946 год). Паралельна з лістапада 1943 па студзень 1944 года выконваў абавязкі старшыні Выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета[4]. Станам на верасень 1945 г. быў загадачыкам Бюро пры тым жа выканкаме[7].
З сакавіка 1953 па кастрычнік 1959 года знаходзіўся на пасадзе старшыні Выканаўчага камітэта Гомельскага гарадскога Савета[4].
Памёр у 1988 г. Пахаваны на могілках «Асаўцы» ў Гомелі[3].
С. М. Лебедзеў узнагароджаны[4][2][7][8][5]:
БССР | Сяргей Мальцаў (1938—1939) • Сяргей Матусевіч (1939—1941) • Серафім Лебедзеў в.а. (1943—1944) • Андрэй Ждановіч в.а. (1944) • Пётр Кавальчук (1944—1945) • Мікалай Абраменка (1945—1952) • Андрэй Куцак (1952—1954) • Уладзімір Лабанок (1954—1956) • Іван Палякоў (1956—1957) • Міхаіл Кліменка (1957—1963) • Міхаіл Кліменка (1963—1964, сельск.) • Аляксей Івалгін (1963—1964, прам.) • Міхаіл Кліменка (1964—1970) • Уладзімір Лашкевіч (1970—1974) • Юрый Хусаінаў (1974—1978) • Анатоль Малафееў (1978—1982) • Аляксей Камай (1982—1985) • Аляксандр Грахоўскі (1985—1989) • Мікалай Вайцянкоў (1989—1992) | |
---|---|---|
Рэспубліка Беларусь | Мікалай Вайцянкоў (1992—1994) • Павел Шыпук (1994—1997) • Мікалай Вайцянкоў (1997—2001) • Аляксандр Якабсон (2001—2010) • Уладзімір Дворнік (2010—2019) • Генадзь Салавей (2019—2021) • Іван Крупко (з 2021) |