Перайсці да зместу

Страматаліты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Страматаліты, Заходняя Аўстралія

Страматаліты (стар.-грэч.: στρῶμα «подсціл» і λίθος «камень») — карбанатныя нарасці водарасцевага паходжання, з пукатай ці няроўнай паверхняй і складанай плойчатай унутранай слаістасцю, якія ўтвараюцца на дне вадаёмаў (старажытных і сучасных). Складаная частка рыфагенных пабудоў — біястром, біягерм і інш.

У выкапнёвым стане вядомы з дакембрыю. Арганічныя рэшткі — прадукты жыццядзейнасці сіне-зялёных водарасцей[1].

Страматаліты — утварэнні мелкаводнай часткі цёплых вадаёмаў рознай ступені салёнасці, з нязначным удзелам у асадканамнажэнні тэрыгеннага матэрыялу і адносна спакойным гідрадынамічным рэжымам. Бываюць да некалькіх метраў у падэшве і да 1—2 метраў у вышыню. Паводле знешняй марфалогіі і ўнутранай структуры вылучаюцца пластавыя, слупкаватыя, жаўлакападобныя і інш. Добрыя калектары, таму могуць умяшчаць нафту, прыродныя газы, расолы, прэсныя і мінеральныя воды.

Выкарыстоўваюцца для ўдакладнення фацыяльных умоў і расчлянення разрэзаў, асабліва важныя для стратыграфічнага расчлянення верхнепратэразойскіх адкладаў, дзе іншыя арганічныя рэшткі трапляюцца рэдка.

Зноскі

Літаратураправіць зыходнік

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі