Хацкавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Чавускі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Хацкавічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 16 мая 1960 |
Ха́цкавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Хацкавічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года сельсавет у Лупалаўскім раёне БССР. З 2 сакавіка 1931 года ў складзе Чавускага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 мая 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад зноў утворанага Ваўкавіцкага сельсавета[1].