Ёруба (мова)

Ёруба (ёр. Èdè Yorùbá‎) — мова, на якой размаўляюць у Заходняй Афрыцы, найбольш заўважна ў паўднёва-заходняй частцы Нігерыі. На ім размаўляюць этнічныя народы ёруба. Колькасьць носьбітаў мова складае прыкладна 50 мільёнаў чалавек. У дадатак да іх налічваецца каля 2 мільёнаў носьбітаў як другой мовы[2]. Зьяўляючыся плюрыцэнтрычнай мовай, на ёй размаўляюць у асноўным на тэрыторыях, якія ахопліваюць Нігерыю і Бэнін, а таксама меншыя суполкі маюцца ў Кот-д’Івуары, Сьера-Леонэ і Гамбіі.

Ёруба
Èdè Yorùbá
[[Файл:Yoruba alphabet.png, Yoruba Wikimedians UG at AOCED 20 37 18 964000.jpeg, A group of Yoruba people at a public event.png|]]
Ужываецца ў Нігерыі, Бэніне, Тога
Рэгіён Нігерыя, Бэнін, Тога, Лагас[d], Ogun State[d], Osun State[d], штат Оя[d], Ekiti State[d] і Ondo State[d]
Колькасьць карыстальнікаў
Клясыфікацыя Нігера-кангалескія мовы
  • Атлянтычна-кангалескія мовы
    • Вольта-кангалескія мовы
      • Вольта-нігерскія мовы
        • Ёрубскія мовы
          • Ёруба
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Нігерыя
Статус: 2 Правінцыйны[d][1]
Пісьмо лацінскае пісьмо
Коды мовы
ISO 639-1 yo
ISO 639-2(Б) yor
ISO 639-2(Т) yor
ISO 639-3 yor

Лексыка ёруба таксама выкарыстоўваецца ў афра-бразыльскай рэлігіі, вядомай як кандомбле, а таксама ў карыбскай рэлігіі сантэрыі і розных афраамэрыканскіх рэлігіях Паўночнай Амэрыкі. Аднак, тыя, хто практыкуе згаданыя рэлігіі, больш не гавораць і не разумеюць мову ёруба, а мова выкарыстоўваецца, толькі ў сьпевах старажытных песень, якія для іх ахутаныя таямніцай. Выкарыстаньне лексыкону словаў і кароткіх фразаў ёруба падчас рытуалу таксама ёсьць распаўсюджаным, але яны зьмяніліся праз тое, што практыкі больш ня маюць вольнае валоданьне мовы[3][4][5].

Мова ёруба ёсьць асноўнай у групе ёрубскіх моваў, да ліку якіх таксама ўваходзяць мова ітсэкіры, на якой размаўляюць у дэльце Нігеру, і ігала, якая пашыраная ў цэнтральнай Нігерыі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі