Ірад I Вялікі

Ірад I Вялікі (каля 73 — 4 да н. э.) — цар Юдэі з 40 да н. э. (фактычна з 37 да н. э.).

Ірад I Вялікі
Цар Юдэі
37 або 36 да н. э. — 4 або 1 да н. э.
Папярэднік:Антыгон II
Наступнік:Ірад Архелай
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся:73 да н. э.
Ашкелён
Памёр:4 да н. э.
Ерыхон
Сужэнец:
  • Дорыс
  • Марыямна I
  • Марыямна II
  • Мальфака
  • Клеапатра
  • Палас
  • Федра
  • Элпіс
Дзеці:
  • Анціпа
  • Аляксандар
  • Арыстабулюс IV
  • Ірад Піліп I
  • Ірад Архелай
  • Ірад Анціпа
  • Ірад Піліп II
  • Ірад
  • Фазаіл
  • Салампса
  • Кіпра
  • Алімпіяда
  • Раксана
  • Салямэя
Бацька:Антыпатр Ідумэянін
Маці:Кіпрас
Род:Ірадыяды

Тытул цара атрымаў ад рымскага сэнату, але ўнутры Юдэі карыстаўся амаль абсалютнай уладай. Пашырыў тэрыторыю свайго царства, падуладнага Рыму, да межаў былой дзяржавы Давіда. Ператварыў Ерусалім у крэпасьць. Бязьлітасна душыў народныя хваляваньні і зьнішчаў усіх, каго лічыў супернікам, у тым ліку ўласных дзяцей і жонку Марыямну I. Паводле Бібліі, даведаўшыся пра нараджэньне Хрыста, загадаў забіць усіх немаўлятаў у Бэтлееме.

Пазьней імя Ірад набыло пераносны сэнс як назва вельмі жорсткага, бязьлітаснага чалавека.

Вонкавыя спасылкі

Ірад I Вялікісховішча мультымэдыйных матэрыялаў